Бальзам (напой)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бальзам, напой)
Рыжскі чорны бальзам

Бальзам — моцны алкагольны напой (мацунак — 40-45 %), гатуюць на спіртавых настоях рэзкіх і лекавых зёлак, карэнняў, пладоў, эфірных алеях. Мае цёмна-карычневы колер, шырокую смакавую гаму і багаты водар. П'юць бальзам з асобнай лікёрнай чаркі ці дадаюць у чай альбо каву. Для вырабу бальзама выкарыстоўваецца лісце мацярдушкі, палыну, зуброўкі, святаянніка, крываўніка, баркуну, хвошч, карані леўзеі, дуброўкі, дзягеля, плады аніса зорчатага, бадзяна, кропу, каляндры, чаромхі. Акрамя гэтага, выкарыстоўваецца чорны чай, ружовы і лімонны алей, каньяк.