Бальнеалогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бальнеалогія (ад лац. balneum — купанне і logos - навука, вучэнне) — раздзел медыцыны, які вывучае лячэбныя мінеральныя вады, а менавіта іх уласцівасці, класіфікацыю і крытэрыі ацэнкі тэрапеўтычнага ўплыву на арганізм пры розных захворваннях.

З лячэбнымі мэтамі (як вонкава, так і ўнутр) ўжываюць самыя разнастайныя мінеральныя воды. Да лячэбных адносяць толькі тыя мінеральныя воды, утрыманне хімічных кампанентаў і фізічныя ўласцівасці якіх адпавядаюць прынятым нормам, распрацаваным на аснове шматгадовага вопыту лячэбнага прымянення і спецыяльных даследаванняў. У выніку ўжывання мінеральнай вады адбываецца сумарнае дзеянне соляў, якія змяшчаюцца ў ей, і рэчываў, якія пранікаюць праз слізістую абалонку ў кроў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Бальнеятэрапія