Баляслава Марыя Лямент

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Баляслава Марыя Лямент
польск.: Bolesława Maria Lament[1]
Bolesława Lament mal. Zbigniew Kotyłło.jpg
Дата нараджэння 3 ліпеня 1862(1862-07-03)[2][3][4]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня 1946(1946-01-29)[2][3][4] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
У ліку блаславёны[7]
Дзень памяці 29 студзеня
Commons-logo.svg Баляслава Марыя Лямент на Вікісховішчы

Баляслава Марыя Лямент (польск.: Bolesława Maria Lament; 3 ліпеня 1862, Ловіч, Польшча29 студзеня 1946, Беласток, Польшча) — блажэнная Рымска-каталіцкай царквы, манашка, заснавальніца манаскай кангрэгацыі «Сёстры-місіянеркі Святой Сям’і».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Баляслава Лямент нарадзілася ў шматдзетнай сям’і рамесніка Марціна Лямента і Люсіі Цыганоўскай. Вучылася ў расійскай прагімназіі ў Ловічы, якую скончыла з залатым медалём. Пасля атрымання пачатковай адукацыі вучылася кравецкай справе ў Варшаве, дзе атрымала дыплом, які дваў права на адкрыццё самастойнага прадпрыемства. Вярнуўшыся ў Ловіч, заснавала разам з сястрой Станіславай кравецкае прадпрыемства, у якім працавала два гады.

У 1884 годзе, зачыніўшы прадпрыемства, ўступіла разам з сястрой Станіславай ў падпольную жаночую кангрэгацыю «Сям’я Марыі» ў Варшаве, дзе прыняла часовыя манаскія зарокі.

У 1892 годзе ўзначаліла начлежных дом для бяздомных. У 1903 годзе накіравалася ў Магілёў, дзе выкладала курсы кравецкай справы для вясковых дзяцей. У Магілёве пад кіраўніцтвам святара Фелікса Вярцінскага заснавала разам з Леакадзіяй Гарчынскай і Люцыяй Чэхаўскай новую жаночую кангрэгацыю. Пасля закрыцця курсаў кравецкай справы ў 1907 годзе пераехала ў Санкт-Пецярбург, дзе працавала кіраўніком дзіцячага дому пры царкве святога Казіміра. У 1908 годзе заснавала гімназію з інтэрнатам, жаночую прагімназію.

У 1917 годзе пераехала ў Жытомір, у 1919 — у Луцк. У 1926 годзе адкрыла галоўны дом кангрэгацыі «Сёстры-місіянеркі Святой Сям'і» ў Ратава. Пасля новыя дома кангрэгацыі былі адкрыты Баляславай Лямент у Варшаве, Пінску, Беластоку, Таліне.

У 1935 годзе з-за дрэннага здароўя адмовілася ад абавязкаў галоўнай ігуменні кангрэгацыі і памерла 29 студзеня 1946 года ў Беластоку[8].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асаблівае значэнне ў сваёй дзейнасці Баляслава Лямент надавала экуменічным ініцыятывам з прадстаўнікамі Рускай праваслаўнай царквы.

Беатыфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Баляслава Лямент была абвешчана блажэннай рымскім папам Янам Паўлам ІІ 5 чэрвеня 1991 года ў Беластоку[8].

Зноскі

  1. https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Lament-Maria;3930259.html
  2. 2,0 2,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1035527774 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  3. 3,0 3,1 Schäfer J. Boleslawa Maria Lament // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
  4. 4,0 4,1 Bolesława Lament // GCatholic.org — 1997.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1035527774 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1035527774 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. http://www.causesanti.va/it/santi-e-beati/boleslava-lament.html
  8. 8,0 8,1 Blessed Boleslawa Maria Lament

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Грация Кристина Василевска, На путях апостольства и экуменизма, Люблин, 1992, ISBN 83-85509-04-6
  • Andriana Teresa Gronkiewicz, Życie i działalność Bolesławy Marii Lament, Warszawa, 1990.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]