Баляслаў Іванавіч Сяўко
Баляслаў Іванавіч Сяўко | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 мая 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 чэрвеня 2002 (62 гады) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Узнагароды |
Баляслаў Іванавіч Сяўко́[1] (15 мая 1940, вёска Міжэрычы, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць — 2 чэрвеня 2002) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст БССР (1972).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і селяніна. У 1961 годзе быў прыняты ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на акцёрскі факультэт. Яго педагогам быў прафесар, народны артыст БССР Д. А. Арлоў. Пасля заканчэння інстытута ў 1965 годзе — акцёр тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску. З 1969 года заснавальнік і кіраўнік Віцебскага народнага тэатра пантамімы «Мім»[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]На працягу многіх гадоў — выканаўца рознапланавых роляў: Толік («Вайна пад стрэхамі» А. Адамовіча), Юрка («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Валодзька («Трыбунал» А. Макаёнка), Колесаў («Развітанне ў чэрвені» А. Вампілава), Уладзімір («Чужы» Л. Ніканенка), сын («Зацюканы апостал» А. Макаёнка), Аўгуст Фіш («Аз і Ферт» П. Фёдарава) і іншых. Здымаўся ў кіно[1] (фільм «Дзяржаўная граніца», фільм 5 «Год сорак першы» — Стапінскі і кароткаметражны фільм «Барвяная трава» — трактарыст[2]).
Узначальваў калектыў пантамімы, якому прысвоена званне «Народны». На 12-м і 13-м Міжнародных фестывалях пантамімы ў горадзе Брно (Чэхія) калектыў займаў першыя месцы ў намінацыях: сола, дуэт і трыа ў групавым выступленні з кароткай праграмай.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны артыст Беларускай ССР (1976)
- Ордэн Францыска Скарыны (2002)
- Дыплом «За лепшую мужчынскую ролю» на Фестывалі сучаснай нямецкай драматургіі за выкананне галоўнай ролі ў спектаклі «Адукаваныя» (1998) М. Чокэ[2]
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б Болеслав Севко // КИНО-ТЕАТР.Ру (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяўко́ Баляслаў Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 363. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 222. — 703 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Чыгрын Артыст самай залежнай прафесіі Архівавана 15 сакавіка 2024. // Культура, № 23 (1462) 06.06.2020 — 13.06.2020 г.
- Сяргей Чыгрын Заслужаны артыст з Міжэрычаў Архівавана 15 сакавіка 2024. // Зэльвенская раённая газета «Праца»
- Сяўко Баляслаў Іванавіч // Узнагароды Беларусі
- Болеслав Севко // КИНО-ТЕАТР.Ру (руск.)
- Нарадзіліся 15 мая
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Зэльвенскім раёне
- Памерлі 2 чэрвеня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Акцёры тэатра СССР
- Кінаакцёры СССР
- Акцёры тэатра Беларусі
- Кінаакцёры Беларусі
- Акцёры XX стагоддзя