Баляслаў Баляслававіч Віленчыц
Баляслаў Баляслававіч Віленчыц | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 красавіка 1943 (81 год) |
Месца нараджэння |
|
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1995) |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Баляслаў Баляслававіч Віленчыц (нар. 3 красавіка 1943, в. Залоззе (з 1966 у складзе в. Казейкі), Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне оптыкі і прыбораў і метадаў эксперыментальнай фізікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1995), старшы навуковы супрацоўнік (1987).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1975). У 1985 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1995 годзе — доктарскую.
Працаваў у Інстытуце цепла- і масаабмену АН БССР (1970—1975), Інстытуце прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 1976, галоўны навуковы супрацоўнік).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: аптычная дыягностыка газавых і аэразольных патокаў.
Распрацаваў метады вымярэння фізічных характарыстык газавых патокаў, фарміравання і дыягностыкі параметраў лазерных пучкоў, стварыў новы навуковы кірунак, які дазваляе комплексна вырашаць праблемы інжынернай экалогіі.
Па выніках распрацовак і даследаванняў апублікавана больш за 170 навуковых прац, атрымана больш за 50 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы. Яго градыентна-аптычныя і градыентна-дынамічныя сістэмы дэманстраваліся на спецыялізаваных выстаўках у Мінску, Санкт-Пецярбургу, Маскве, Варшаве, Дэлі, Пекіне, Гановеры, Лейпцыгу.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны дыпломамі, залатым і чатырма сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР, знакам «Вынаходнік СССР» (1984). У 1991 годзе была прысуджана Прэмія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Градиентно-оптическая диагностика газовых и аэрозольных потоков : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.04.05 ; 01.04.01 / Виленчиц Болеслав Болеславович. — Минск, 1995.
- Градиентно-оптическая диагностика параметров газовых потоков / Д. С. Умрейко, Б. Б. Виленчиц, В. К. Попов // Спектроскопия и люминесценция молекулярных систем / [Умрейко Д. С. и др.]. — Минск, 2003. — С. 351—363.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Виленчиц Болеслав Болеславович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 672.
- Віленчыц Баляслаў Баляслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 169—170. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Віленчыц Баляслаў Баляслававіч // Памяць : Стаўбцоўскі раён. — Мінск, 2004. — С. 683.
- Нарадзіліся 3 красавіка
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
- Супрацоўнікі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАНБ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі БДУ
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «Вынаходнік СССР»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі СССР
- Фізікі Беларусі