Баляслаў Прус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баляслаў Прус
Bolesław Prus
Баляслаў Прус
Баляслаў Прус
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Аляксандр Главацкі
Псеўданімы Bolesław Prus
Дата нараджэння 20 жніўня 1847(1847-08-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 1912(1912-05-19)[1][2][…] (64 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, філосаф, пісьменнік, літаратурны крытык, празаік
Гады творчасці 1872 — цяп. час
Жанр раман і апавяданне
Мова твораў польская
Узнагароды
крыж Незалежнасці з мячамі
Подпіс Autograph-AlGlowacki-B Prus.svg
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Баляслаў Прус, сапр.: Аляксандр Главацкі (польск.: Bolesław Prus; 20 жніўня 1847, Грубяшоўскі павет — 19 мая 1912, Варшава) — польскі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і беднага шляхціча. Вучыўся ў Люблінскім ліцэі, адкуль у 1863 г. пайшоў у паўстанне 1863—1864 гадоў. Быў паранены, пасля арыштаваны; вярнуўся да вучобы ў Люблінскім ліцэі. Скончыўшы ліцэй Б. Прус паступіў на фізіка-матэматычнае аддзяленне Галоўнай школы ў Варшаве, але кінуў вучобы ў 1870 г. з-за нястачы сродкаў. Працаваў хатнім настаўнікам, рабочым, дзяржаўным чыноўнікам.

З 1872 г. пачаў журналісцкую дзейнасць у «Ніве», «Хатнім апекуне», «Кур'еры Варшаўскім». У 1874 г. дэбютаваў апавяданнямі «Жыхар Паддашша» і «Якубаў сон», аўтар раманаў «Клопаты бабулі» (1874) і «Палац і хаціны» (1875). У пач. 1880-х напісаў свае найлепшыя кароткія апавяданні «Антэк», «Шарманка», «Грахі маленства», «Камізэлька» (выйшлі ў зборніку «Першыя апавяданні», 1881). У 1885 г. выйшла аповесць Б. Пруса «Фарпост», у 1889 г. — буйны празаічны твор, раман «Лялька», у 1893 г. — раман «Эмансіпанткі». Сусветную славу Б. Прусу зрабіў гістарычны раман «Фараон» (1896). У апошняе дзесяцігоддзе жыцця Б. Прус працаваў над раманамі «Дзеці» (1909) і «Перамены» (застаўся няскончаным).

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову творы Б. Пруса перакладалі Я. Брыль, Г. Жарко, М. Хаўстовіч, М. Чарнецкі, П. Бітэль.

  • Лялька / Перакл. з польскай Галіна Жарко і Мікалай Хаўстовіч. -- Мн.: Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў, 2017.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Boleslaw Prus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Bolesław Prus // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Прус Болеслав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету (ч.1). — Мн., 1995.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]