Баляслаў Русецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Баляслаў Русецкі
Фатаграфія
Дата нараджэння: 23 лістапада 1824(1824-11-23)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 31 студзеня 1913(1913-01-31)[1] (88 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Бацька: Канут Русецкі
Род дзейнасці: мастак
Жанр: партрэт
Вучоба:
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Баляслаў (Міхаіл Юрый) Канутавіч Русе́цкі (23 лістапада 1824, Рым — 31 студзеня 1913) — жывапісец, графік. Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Літвы. Сын Канута Русецкага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Віленскім дваранскім інстытуце, дзе выкладаў яго бацька, затым на медыцынскім факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. У 18431850 гадах вольным слухачом вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Карла Брулова і Фёдара Бруні. Пазней удасканальваўся ў Рыме. У 1850 годзе за напісаны з натуры партрэт яму было прысвоена званне свабоднага мастака, у 1853 годзе за алегарычнае палатно ««Упадзенне ракі Віліі ў Нёман» („Połączenie Willi z Niemnem“) — званне акадэміка[2] [3].

У 1857 годзе з жонкай выехаў у паездку за мяжу, наведаў Варшаву, Кракаў, Дрэздэн, Прагу, Вену, Трыест, у 18581861 гадах жыў у Рыме, куды не раз вяртаўся[2].

Алегорыя Нёмана

Пасля вяртання з Рыма абгрунтаваўся ў маёнтку Янавічы пад Беластокам, але пасля смерці жонкі ў 1866 годзе перасяліўся ў Вільню[2].

Вярнуўшыся ў Вільню, выкладаў рысунак у прагімназіі. Збіраў творы мастацтва, археалагічныя знаходкі, матэрыялы для гісторыі мастацтва ў Вільні. Уваходзіў у арганізаваны прамыслоўцам З. Нагродскім у 1897 годзе камітэт па ўзвядзенні помніка паэту Адаму Міцкевічу ў Вільні і набыў у Кракаве ў графа Зыгмунта Пуслоўскага адзін з трох асобнікаў бюста Міцкевіча, адлітых у Парыжы (аўтар — кракаўскі скульптар Марцэлі Гуйскі). Праект помніка падрыхтаваў кракаўскі архітэктар Тадэвуш Стрыенскі. Працамі па мантажы помніка ў касцёле Святых Янаў у Вільні займаўся варшаўскі скульптар Ян Рудніцкі. Дзень сотай гадавіны нараджэння Міцкевіча 12 (24) снежня 1898 года быў адзначаны ўрачыстай памінальнай імшой з удзелам мноства віленчукоў. Помнік быў без агалоскі адкрыты 6 (18) чэрвеня 1899 года. Перад незадаволенай мясцовай адміністрацыяй настаяцель касцёла Казімір Пацінка апраўдваўся тым, што помнік узвдзены па просьбе сына паэта і гэта яго прыватная справа.[4]

Завяшчаў Віленскаму таварыству сяброў навукі сваю бібліятэку, архіў, калекцыю мастацкіх твораў і ахвяраваў 10 тысяч рублёў на ўзвядзенне дом таварыства ў Вільні.

Пахаваны на Бернардзінскіх могілках у Вільні побач з магілай свайго бацькі, маці, братоў, сястры і жонкі Стэфаніі, народжанай Карповіч (1829—1866). Аўтар надмагільнага помніка — Альгерд Кухарскі, які назваўся ў надпісе на надмагілле яго ўнукам, у рэчаіснасці ж далёкі сваяк (у Баляслава Русецкага не было ўнукаў і пляменнікаў).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пакланенне пастухоў

Працаваў пераважна ў жанры партрэта, пісаў пейзажы, кампазіцыі на рэлігійныя тэмы. У пачатку 20 ст. ўдзельнічаў у афармленні перыядычных выданняў на Беларусі. Сярод твораў: «Жаночы партрэт» (1850), «Партрэт сенатара Навасільцава з сынам», «Партрэт Карповіча» (абодва 1851), «Партрэт Паўлоўскага», аўтапартрэт (абодва 1852), «Партрэт генерала Бібікава» (1854), «Партрэт жанчыны ў белым», алегарычная кампазіцыя «Упадзенне ракі Віліі ў Нёман» (1853), алтарная карціна «Св. Казімір» (1857) для фарнага касцёла ў Гродне. Выканаў шэраг фрэскавых размалёвак у касцёлах Гродна і ў Турчанах (Беласточчына).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Boleslaw Michal Rusiecki // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 2,2 Amžinasis miestas
  3. Biernacka
  4. Monument to A. Mickiewicz (англ.) . Vilnius University architectural ensemble. Vilnius University Library (20 верасня 2004). Праверана 28 снежня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]