Баляслаў Антонавіч Скрамблевіч
| Баляслаў Антонавіч Скрамблевіч | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 2 снежня 1945 (80 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Род дзейнасці | мастак |
| Месца працы | |
| Вучоба | |
| Член у | |
Баляслаў Антонавіч Скрамбле́віч (нар. 2 снежня 1945, г. п. Адэльск, Гродзенскі раён, БССР) — беларускі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З сялянскай сям’і. Брат Мар’яна Скрамблевіча. Скончыў СШ у Адэльску. Працаваў у Гродне.
У 1969—1974 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, у 1974—1979 гадах — на факультэце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (аддзяленне мастацкага металу) Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1979 года працуе ў Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце. Член Беларускага саюза мастакоў з 1987 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выконвае дэкаратыўныя кампазіцыі з металу з уключэннем шкла, каваныя брамы, краты, падсвечнікі, шрыфтавыя тэксты назваў станцый метро, устаноў, інтэр’еры, дробную пластыку.
Сярод твораў: інтэр’еры станцыі метро «Трактарны завод», гасцініцы «Беларусь», Рэспубліканскага Дому шлюбаў, рэзідэнцыі ўрада РБ, рытуальнай залы Дома афіцэраў у Мінску і інш.
У выставах удзельнічае з 1978 (у Беларусі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Расіі). Выстаўляліся творы дэкаратыўнай пластыкі «Ландыш», «Ранак, поўдзень, вечар», «Хай заўсёды будзе сонца», «Вясновы промень», «Нараджэнне новай формы», «Лік» і інш. Аўтар шматлікіх публікацый на тэмы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Мае дачку Валерыю, беларускага лінгвіста, выкладчыцу кафедры замежных моў Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скрамблевіч Баляслаў Антонавіч // Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік. / Пяткевіч А. М.. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 356 с. — ISBN 985-417-199-Х.