Баляслаў Слосканс
Баляслаў Слосканс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лат.: Boļeslavs Sloskāns | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Cillium[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Магілёўская архідыяцэзія | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Месца працы | |||||||
Нараджэнне |
19 (31) жніўня 1893[1] |
||||||
Смерць |
18 красавіка 1981[2] (87 гадоў) ці 1981[3] |
||||||
Пахаванне | |||||||
![]() |
Баляслаў Слосканс (па-латышску: Boļeslavs Sloskāns; 19 жніўня 1893, Цілглс Рэжыцкага пав. Віцебскай губерні, цяпер Латвія — 18 красавіка 1981, Бельгія) — каталіцкі святар, рэлігійны і грамадскі дзеяч беларускага замежжа.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з латышскай каталіцкай сям’і: бацькі — Бярнард і Цыцылія Слоскансы. У 1905-07 вучыўся ў Рэжыцкай гарадской 3-класнай навучальні. Скончыў Магілеўскую духоўную каталіцкую семінарыю (1917). Пасвячоны ў святары 21.1.1917. Душпастырскую дзейнасць пачаў на пасадзе вікарыя пры касцёле Св. Кацярыны ў Петраградзе. Выконваў святарскія абавязкі ў Абрамавай пустыні ў Лужскім павеце Петраградскай губерні Кароткі час служыў у Віцебску, у касцёле св. Барбары. У 1925 выкліканы духоўнымі ўладамі ў Ленінград. Узведзены ў сан біскупа ў маі 1926 ў Маскве. Прызначаны апостальскім адміністратарам Мінскім і Магілеўскім.
За рэлігійную дзейнасць пераследаваўся савецкімі ўладамі. Першы раз арыштаваны 16.9.1926. Знаходзіўся ў канцэнтрацыйных лагерах на Салаўках (1927-30). Пасля адбыцця трохгадовага тэрміна вярнуўся ў Магілёў. 9.11.1930 арыштаваны органамі бяспекі другі раз. Да студзеня 1933 знаходзіўся ў сібірскай ссылцы. Вызвалены ў выніку абмену палітычнымі вязнямі паміж урадамі Латвіі і СССР.
У перадваенны час служыў духоўнікам у Рыжскай духоўнай каталіцкай семінарыі і выкладаў на тэалагічным факультэце Рыжскага ўніверсітэта. У гады Другой сусветнай вайны жыў у Латвіі. З 1944 г. — у эміграцыі. Духоўны «патрон» беларускага студэнцкага асяродка ў Лювенскім каталіцкім універсітэце (Бельгія). У 1952 вышэйшымі духоўнымі ўладамі Ватыкана прызначаны апостальскім візітатарам для беларусаў-католікаў у Заходняй Еўропе. Прымаў удзел у культурным і нацыянальна-рэлігійным жыцці беларускага замежжа. Аказваў матэрыяльную падтрымку беларускім рэлігійным перыядычным выданням («Źnič», «Божым шляхам» і інш.).
Зноскі
- ↑ Слуга Божий Болеслав Слоскан — Приход святой Екатерины Александрийской Праверана 25 сакавіка 2022.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 28 верасня 2022.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. / Аўтар-укладальнік: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- Горошко Л. Судьба епископа — судьба церкви // Деды: дайджест публикаций о беларусской истории. Выпуски 1-5 / Составление, научное редактирование А. Е. Тараса. — Мн,: Харвест, 2013. — С. 903—930. ISBN 978-985-18-2215-3
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Hostia pro fratribus. Par Bīskapu Boļeslavu Sloskānu Архівавана 9 снежня 2012. (лат.)
- Bishop Boleslas Sloskans (англ.)
- M. DANGOISSE Mgr SLOSKANS, évêque letton et " martyr " (1893—1981)(недаступная спасылка) (фр.)
- S. VAN CALSTER et de D. HANSSENS, o.s.b., L’anéantissement silencieux: Mgr. Boleslas Sloskans, 1893—1981, coll. Témoins de l’Amour, éd. Pierre Téqui, 108 pp., 2000 ISBN 9782740307632 ISBN 2-7403-0763-2 (фр.)
- Тытулярныя біскупы
- Апостальскія адміністратары
- Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
- Магілёўская архідыяцэзія
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай Рымска-каталіцкай семінарыі
- Выкладчыкі Рыжскай каталіцкай духоўнай семінарыі
- Выкладчыкі Латвійскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 31 жніўня
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Рэжыцкім павеце
- Памерлі 18 красавіка
- Памерлі ў 1981 годзе
- Памерлі ў Бруселі
- Пахаваныя ў Латвіі
- Асобы
- Нарадзіліся 19 жніўня
- Памерлі ў Бельгіі
- Каталіцкія біскупы Расіі
- Мемуарысты Латвіі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Постаці беларускай эміграцыі
- Біскупы магілёўскія
- Біскупы Мінскай дыяцэзіі
- Нарадзіліся ў Латвіі