Перайсці да зместу

Баляслаў III Крывавусты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баляслаў III Крывавусты
польск.: Bolesław III Krzywousty
Нараджэнне 20 жніўня 1086[1]
Смерць 28 кастрычніка 1138[1] (52 гады)
Месца пахавання
Род Пясты
Бацька Уладзіслаў I Герман
Маці Юдзіта Ураціслаўна
Жонка Сбыслава Святаполкаўна[d][2] і Саламея фон Берг-Шэлклінген[d][2]
Дзеці Уладзіслаў II Выгнаннік[3], Рыкса Баляславаўна, Баляслаў IV Кучаравы[4], Мешка III, Дабранега Польская[d][4], Юдыта Польская[d], Генрых[d][4], Агнешка Баляславаўна[d], Казімір II[d], Лешак Баляслававіч[d] і Q114720727?
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баляслаў III Крывавусты (польск.: Bolesław III Krzywousty; 20 жніўня 1085 — 28 кастрычніка 1138) — польскі князь (1102—1138).

З дынастыі Пястаў. Сын караля Уладзіслава Германа. Да 1113 у барацьбе за адзінаўладдзе ў краіне перамог старэйшага пазашлюбнага брата Збігнева (у т.л. ў 1109 адбіў напад яго саюзніка германскага караля Генрыха V) і аб'яднаў польскія землі. Пасля працяглых войнаў 1102—1122 супраць Свяшчэннай Рымскай імперыі далучыў да Польшчы Усходняе (1116) і на ўмовах леннай залежнасці Заходняе (1123) Памор'е, нанова правёў там хрысціянізацыю. У 1138 падзяліў краіну паміж сынамі на ўдзелы (Сілезія, Вялікая Польшча, Малая Польшча, Мазовія).

Зноскі

  • Баляслаў III // БелЭн у 18 т. Т. 2. Мн., 1996.