Баляслаў II Мазавецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Баляслаў II Мазавецкі (Плоцкі)
Bolesław II mazowiecki (płocki)
Баляслаў II Мазавецкі (Плоцкі)
князь мазавецкі, плоцкі і чэрскі
1262 — 1313
Папярэднік: Земавіт I Мазавецкі
Пераемнік: Земавіт II, Трайдзень І, Вацлаў Плоцкі
князь сандамірскі
1288 — 1289
Папярэднік: Лешак II Чорны
Пераемнік: Конрад II Чэрскі
 
Нараджэнне: пасля 1251
Смерць: 20 красавіка 1313(1313-04-20)
Пахаванне:
Род: Пясты
Бацька: Земавіт I Мазавецкі
Маці: Пераяслава Данілаўна Галіцкая
Жонка:

1) Соф'я Гедзімінда Літоўская

2) Кунегунда Чэшская
Дзеці:

ад першага шлюбу: Земавіт II, Трайдзень І, Ганна Мазавецкая

ад другога шлюбу: Вацлаў Плоцкі, Ефрасіння Мазавецкая, Берта Мазавецкая

Баляслаў II Мазавецкі (польск.: Bolesław II mazowiecki; пасля 1251 — 20 красавіка 1313) — князь мазавецкі (12621275), плоцкі (12621313), чэрскі (12621313) і сандамірскі (12881289), малодшы сын князя мазавецкага і серадзскага Земавіта I і Пераяславы Галіцкай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1262 годзе пасля смерці свайго бацькі, князя мазавецкага Земавіта I, Баляслаў разам са сваім старэйшым братам Конрадам атрымаў у спадчыну Мазавецкае княства. Спачатку за малалетніх братоў кіравалі ў якасці рэгентаў іх маці Пераяслава Галіцкая і князь вялікапольскі Баляслаў Набожны. У 1275 годзе пасля новага падзелу княства Баляслаў атрымаў у спадчыну частку Мазовіі са сталіцай у Плоцку. Баляслаў пачаў міжусобную барацьбу за ўладу са сваім старэйшым братам Конрадам, князем Чэрскім. Баляслаў Плоцкі заключыў ваенны саюз з вялікім князем літоўскім Трайдзенем і ў 1279 годзе ажаніўся з яго дачкой Гедзіміндай. Таксама Баляслаў заключыў ваенна-палітычны саюз са сваім стрыечным братам, князем брэст-куяўскім Уладзіславам Лакетком.

30 верасня 1288 года сканаў бяздзетны стрыечны брат Баляслава Плоцкага князь кракаўскі, сандамірскі і серадзскі Лешак II Чорны (каля 12411288). Малапольскія магнаты запрасілі на княжанне ў Кракаў і Сандамір мазавецкага князя Баляслава Плоцкага. Аднак пра свае прэтэнзіі на кракаўскае княжанне абвясціў князь вроцлаўскі Генрых IV Пробус.

Спачатку ў 1288 годзе Баляслаў Плоцкі са сваім войскам заняў Кракаў і Сандамір. У лютым 1289 года Баляслаў плоцкі пры дапамозе князя куяўскага Уладзіслава Лакетка, Казіміра Ленчыцкага і галіцка-валынскіх князёў разграміў у бітве пад Северам аб'яднанае войска трох сілезскіх князёў, прыхільнікаў Генрыха Пробуса. Аднак каралеўскі замак Вавель быў перададзены мясцовымі жыхарамі Генрыху Пробусу. Неўзабаве на бок вроцлаўскага князя Генрыха Пробуса, які заняў кракаўскі прастол, перайшлі і малапольскія магнаты.

У 1289 годзе Баляслаў плоцкі страціў сандамірскае княства, якое заняў Генрых IV Пробус. Баляслаў Плоцкі адмовіўся ад далейшай барацьбы за кракаўскі прастол і перадаў свае дынастычныя прэтэнзіі на Малую Польшчу свайму стрыечнаму брату і саюзніку Уладзіславу Лакетку, князю куяўскаму і ленчыцкаму. У 1291 годзе князь Баляслаў Плоцкі ажаніўся у другі раз з Кунегундай Чэшскай (12651321), дачкой чэшскага караля Отакара II Пржэмысловіча. У 1291 годзе чэшскі кароль Вацлаў II, швагер Баляслава Плоцкага, захапіў Кракаў і акупаваў усю Малую Польшчу. У кастрычніку 1294 года пасля смерці свайго старэйшага брата, князя чэрскага Конрада II, Баляслаў Плоцкі далучыў да сваіх уладанняў Чэрскае княства.

У 1295 годзе мазавецкі князь Баляслаў Плоцкі прысутнічаў пры каранацыі вялікапольскага князя Пшэмысла II (12951296). У 1296 годзе Баляслаў плоцкі ўдзельнічаў у вайне князя куяўскага і ленчыцкага Уладзіслава Лакетка з князем глогаўскім Генрыхам III за ўладанне Вялікапольшчай. У 1300 г. кароль чэшскі Вацлаў II, які заваяваў Малую і Вялікую Польшчу, з вялікім войскам уварваўся ў Мазовію і спустошыў наваколлі Плоцка. Князь мазавецкі Баляслаў Плоцкі вымушаны быў адмовіцца ад свайго альянсу з Уладзіславам Лакетком і прызнаў каралём Польшчы чэшскага караля Вацлава II. У 1310 годзе Баляслаў плоцкі вылучыў асобныя ўдзелы для двух сваіх старэйшых сыноў: Земавіта і Трайдзеня. Земавіт II атрымаў ва ўладанне ад бацькі Варшаву, а Трайдзень І — Чэрск.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Баляслаў II быў жанаты двойчы. У 1279 годзе першым шлюбам ажаніўся з Гедзіміндай (у каталіцтве — Сафіяй), дачкой вялікага князя літоўскага Трайдзеня. Дзеці: Земавіт II (12831345), князь варшаўскі, раўскі і ломжынскі, Трайдзень І (1284/1286-1341), князь чэрскі і варшаўскі, Ганна, жонка князя легніцкага Уладзіслава.

Другі раз ажаніўся ў 1291 годзе з Кунегундай Чэшскай (12651321), дачкой чэшскага караля Отакара II Пржэмысловіча. Дзеці: Вацлаў Плоцкі (12931336), князь плоцкі, Ефрасіння (12921328/1329), жонка князя асвенцімскага Уладзіслава, Берта (пасля 1299 — пасля 1311), манашка.