Балід

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Балід

Балі́д (грэч.: βολίδος; ад βολίς — кідальная дзіда) — метэор яркасцю не менш за −4m (ярчэйшы за планету Венера), альбо мае прыкметныя вуглавыя памеры[1]. Міжнародны астранамічны саюз не вызначае афіцыйна паняцця «балід».

Асабліва яркія баліды часам называюць супербалідамі.

Траекторыі палёту балідаў звычайна гіпербалічныя. Пры заходзе ў атмасферу Зямлі баліды пакідаюць след (хвост) з пылу і іянізаваных газаў. Ад баліда могуць аддзяліцца і ўпасці на Зямлю метэарыты. Палёт можа суправаджацца гукам; магчымае парушэнне радыёсувязі.

Буйныя баліды можна назіраць днём[1]. Адным з найбуйнейшых балідаў з’яўляецца Бенеша. Яго свяцільнасць дасягала −21m зорнай велічыні (для параўнання: бляск Месяца прыкладна −13m, Сонца −26m). Для назірання за балідамі былі створаны балідныя сеткі ў ЗША, Канадзе і Еўропе.

У беларускай міфалогіі баліды параўноўвалі з цмокамі. У залежнасці ад таго, якога ён колеру, казалі, што цмок нясе золата або срэбра. У некаторых месцах так называлі д’ябла, які ператварыўся ў змяю (маглі на балід казаць: «Змей паляцеў»). А яшчэ ў метэор ператвараецца ведзьма ці чараўнік, каб што-небудзь скрасці[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]