Бамбардзіроўка авіябазы Эш-Шайрат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бамбардзіроўка авіябазы Эш-Шайрат
Асноўны канфлікт: грамадзянская вайна ў Сірыі
Запуск крылатых ракет з эсмінца ЗША
Запуск крылатых ракет з эсмінца ЗША
Дата 7 красавіка 2017
Час 04:40 (UTC+3)
Месца авіябаза Эш-Шайрат, мухафаза Хомс
Каардынаты 34°30′02″ пн. ш. 36°53′57″ у. д.HGЯO
Прычына Хімічная атака на Хан-Шэйхун
Цэль атакі авіябаза Эш-Шайрат
Спосаб атакі Авіяўдар
Загінулі 9 чалавек[1]
Траўмы 7 чалавек
Зброя ракеты BGM-109 Tomahawk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бамбардзіроўка авіябазы Эш-Шайрат — авіяўдар крылатымі ракетамі «Тамагаўк» па сірыйскай авіябазе «Эш-Шайрат» у мухафазе Хомс, нанесены ўначы 7 красавіка 2017 года пасля хімічнай атакі ў Ідлібе[2]. Загад на нанясенне авіяўдару аддаў Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп[3]. Ракеты былі накіраваны па самалётах і інфраструктуры і забяспечаныя як асколачна-фугаснымі, так і касетнымі боепрыпасамі. У выніку ўдару было знішчана ад 9 да 20 самалётаў сірыйскіх ВПС, узлётна-пасадачная паласа не была пашкоджана, частка самалётаў таксама засталася без пашкоджанняў[4]. Паводле даных сірыйскага ўрадавага агенцтва SANA, ахвярамі ўдару сталі дзевяць мірных жыхароў, у тым ліку чацвёра дзяцей. Раненні атрымалі прынамсі сем чалавек[5].

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

4 красавіка 2017 года ў выніку авіяцыйнага ўдару сірыйскіх ВПС адбылося паражэнне насельніцтва хімічнымі атрутнымі рэчывамі ў сірыйскім горадзе Хан-Шэйхун (муфахаза Ідліб). У выніку атручванняў загінулі прынамсі 74 чалавекі, раненні атрымалі прынамсі 557 чалавек[6][7]. Асноўныя версіі таго, што адбылося: хімічная атака сірыйскай арміі і паражэнне сірыйскай авіяцыяй складаў баявікоў з хімічнай зброяй.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп усклаў віну за тое, што адбылося, на прэзідэнта Сірыі Башара Асада[8]. 6 красавіка 2017 года Трамп заявіў пра магчымасць ваенных мер у дачыненні да Сірыі[9].

Храналогія падзей[правіць | правіць зыходнік]

Эсмінец USS Ross (DDG-71)
Эсмінец USS Porter (DDG-78)
Вонкавыя відэафайлы
 Пуск ракет з амерыканскага эсмінца
 Заява Мінабароны Расіі ў сувязі з ракетнымі ўдарамі ЗША па Сірыі

Уначы, у 04:42 — 04:56 па мясцовым часе (UTC+3), пасля папярэджання расійскіх ваенных па «існуючых каналах»[10][11], з акваторыі Міжземнага мора два ваенныя эсмінцы ВМФ ЗША USS Ross (DDG-71) і USS Porter (DDG-78), якія знаходзіліся каля вострава Крыт, выпусцілі па сірыйскай авіябазе 59 крылатых ракет «Тамагаўк»[12]. Адзінай цэллю авіяўдару стала авіябаза Шайрат, з якой, паводле меркавання амерыканскага боку, сірыйскія ўрадавыя войскі здзяйснялі хімічную атаку. Першыя паведамленні пра авіяўдары з'явіліся прыкладна ў 04:30 па мясцовым часе (і прыкладна ў 20:30 па вашынгтонскім)[2].

Праз некаторы час, калі на ўсходзе ЗША быў вечар, Дональд Трамп заклікаў усе «цывілізаваныя нацыі» аб'яднацца, каб «пакласці канец з разнёй і кровапраліццем у Сірыі». Таксама ён пацвердзіў, што аддаў загад нанесці ваенны ўдар па авіябазе Шайрат, з якой, паводле звестак ЗША, была здзейснена хімічная атака, і абвінаваціў Башара Асада ў парушэнні Канвенцыі ААН аб забароне хімічнай зброі[13].

Ракеты былі накіраваны па самалётах і інфраструктуры і забяспечаны як асколачна-фугаснымі, так і касетнымі боепрыпасамі[14]. Паводле паведамлення адміністрацыі прэзідэнта ЗША, усе ракеты дасягнулі цэлі[15][16], паводле ацэнак Мінабароны ЗША ў цэль патрапілі 58 ракет, Мінабароны Расіі заявіла, што толькі 23 ракеты з 59 ударылі па базе Шайрат[12], звесткі экспертаў больш ўзгадняюцца з версіяй Мінабароны ЗША ці Белага дому.[17] У выніку ўдару былі знішчаны ваенныя самалёты (па розных паведамленнях ад 9 да 20), склады боепрыпасаў і ГЗМ, ангары, а таксама сістэмы ППА, склад матэрыяльна тэхнічнай маёмасці, навучальны корпус, сталовая[12], агульная шкода авіябазе ўяўляецца абмежаванай[17]. Узлётная паласа, рулёжныя дарожкі і самалёты сірыйскіх ВПС паводле сцвярджэння Мінабароны Расіі на стаянках не пашкоджаны[12]. Па зводцы аб стратах сірыйскай арміі загінулі 7 і 18 ваенных паранены, сярод грамадзянскага насельніцтва паводле папярэдніх звестак 9 чалавек загінулі[18].

Паводле слоў губернатара мухафазы Хомс, у выніку ўдару загінулі 5 чалавек, з іх 3 ваенныя і 2 мірныя жыхары[1]. Паводле заявы кіраўніка дэпартамента інфармацыі і масавых камунікацый Міністэрства абароны Расіі Ігара Канашэнкава, у выніку ўдару загінулі 4 ваеннаслужачых, двое згінулі без весткі і шасцёра атрымалі раненні пры тушэнні пажару[12]. Паводле звестак Мінабароны РФ, «адразу пасля завяршэння атакі перайшлі ў наступ тэрарыстычныя арганізацыі»[12].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ракетнага ўдару Расія прыпыніла дзеянне мемарандума аб прадухіленні інцыдэнтаў і забеспячэнні бяспекі палётаў авіяцыі падчас ваеннай аперацыі ў Сірыі паміж ваеннымі Расіі і ЗША, які дзейнічаў з кастрычніка 2015 года[19].

7 красавіка расійскі фрэгат «Адмірал Грыгаровіч» накіраваўся з Наварасійска ў Міжземнае мора, да берагоў Сірыі[20].

Палітычныя заявы[правіць | правіць зыходнік]

У падтрымку авіяўдару выступілі Аўстралія[21], Аўстрыя[22], Бахрэйн[22], Вялікабрытанія[23], Германія[24], Грузія[25], Ізраіль[26], Італія[27], Іарданія[28], Канада[29], Катар[30], Кувейт[30], Літва[31], Новая Зеландыя[32], Нарвегія[33], Саудаўская Аравія[34], ААЭ[22], Польшча[35], Румынія[36], Францыя[37], Турцыя[38], Украіна[39], Чэхія[22], Японія[40].

КНР заявіла пра неабходнасць вырашэння сітуацыі палітычным шляхам і заклікала ўсе бакі праявіць стрыманасць[41].

Расія[42][43] і Іран[44] асудзілі нанясенне авіяўдару.

Савет Бяспекі ААН[правіць | правіць зыходнік]

7 красавіка 2017 года па ініцыятыве Балівіі было склікана экстранае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН для абмеркавання амерыканскага ўдару па аэрадроме Шайрат[45].

Падчас пасяджэння прадстаўнікі Расіі і ЗША абмяняліся ўзаемнымі абвінавачваннямі і папярэджаннямі пра негатыўныя наступствы палітыкі, якая імі праводзіцца.

Пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Нікі Хэйлі заявіла, што Амерыка зробіць так, што Башар Асад больш не будзе ўжываць хімічную зброю. Хэйлі выказала ўпэўненасць, што «ўзмацненне Асада павядзе толькі да новых забойстваў», асудзіўшы ў сувязі з гэтым Расію і Іран[45].

Прадстаўнік Расіі Уладзімір Сафранкоў, са свайго боку, назваў дзеянні ЗША незаконнымі і адзначыў, шо яны іграюць на руку «тэрарыстам». «Вашы аднабаковыя дзеянні прывядуць рэгіён да жудасных трагедый», — заявіў ён[45].

Прадстаўнік Вялікабрытаніі Мэцью Райкрафт назваў амерыканскі ўдар «прапарцыйным адказам на неймаверны акт», маючы на ўвазе хімічную атаку, у якой сірыйская апазіцыя і Захад вінавацяць рэжым Асада[45].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б "У выніку ўдару ЗША па базе ў Сірыі загінулі пяць чалавек". Інтэрфакс. 2017-04-07. Праверана 2017-04-07.
  2. а б "США атаковали крылатыми ракетами аэродром правительственных сил в Сирии". Lenta.ru. 2017-04-07. Праверана 2017-04-07.
  3. «Не можа быць сумневаў: Сірыя выкарыстоўвала хімічная зброя» Што сказаў Дональд Трамп пра ўдары ЗША па Сірыі. Meduza (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  4. Тэлеканал «Расія 24» паказаў кадры з авіябазы Шайрат, па якой нанеслі ўдар УС ЗША. ІТАР-ТАСС (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  5. Што вядома пра ўдар ЗША па авіябазе ў Сірыі. ІТАР-ТАСС (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  6. Idlib town reels following major chemical attack: ‘No rebel positions, just people’ (англ.)(недаступная спасылка). Syria Direct. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2017. Праверана 7 красавіка 2017.
  7. Barnard, Anne and Gordon, Michael R. (2017-04-04). "Worst Chemical Attack in Years in Syria; U.S. Blames Assad". The New York Times. Праверана 2017-04-05.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  8. "Трамп заявил об изменении отношения к Асаду из-за химатаки в Идлибе". Lenta.ru. 2017-04-06. Праверана 2017-04-07.
  9. "Трамп задумался о военных мерах против Сирии". Lenta.ru. 2017-04-06. Праверана 2017-04-07.
  10. [1]
  11. [2]
  12. а б в г д е Ігар Яўгенавіч Канашэнкаў (2017-04-07). "Заява Мінабароны Расіі ў сувязі з ракетнымі ўдарамі ЗША па Сірыі". RT. Праверана 2017-04-07.
  13. "Трамп призвал «цивилизованные нации» «покончить с резнёй» в Сирии". Lenta.ru. 2017-04-07. Праверана 2017-04-07.
  14. Телеканал "Россия 24" показал кадры с авиабазы Шайрат, по которой нанесли удар ВС США. ИТАР-ТАСС (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  15. «Trump Orders Missile Attack in Retaliation for Syrian Chemical Strikes», DoD News, 7.04.2017
  16. [3]
  17. а б Апублікаваны здымкі паражоных «Тамагаўкамі» мэт на базе Шайрат. Архівавана 8 красавіка 2017.
  18. Трансляцыя пасяджэння СБ ААН па пытанні Шайрата Архівавана 8 красавіка 2017.
  19. В Кремле назвали бессмысленным меморандум по безопасности полетов в Сирии, РИА Новости, 07.04.2017.
  20. Фрегат «Адмирал Григорович» возвращается к берегам Сирии(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2017. Праверана 9 красавіка 2017.
  21. "Австралия поддержала ракетный удар США по Сирии". Интерфакс-Азербайджан. 2017-04-07. {{cite news}}: |access-date= патрабуе |url= (даведка)
  22. а б в г Страны коалиции по борьбе с ИГ* поддержали ракетный удар США по авиабазе Шайрат в Сирии, заявив, что теперь самое время для переговоров. NEWSru.com (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  23. Сирия: Лондон поддержал ракетный удар США по базе в Хомсе Архівавана 7 красавіка 2017.
  24. «Асад назвал удары США „глупыми и безответственными“», Би-Би-Си, 7.04.2017
  25. Минобороны Грузии сочло пропорциональными удары США по Сирии. Sputnik (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  26. «Latest updates and global reaction to Trump strike», BBC News, 7.04/2017
  27. Италия поддержала удар США по авиабазе в Сирии. РИА Новости (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  28. Иордания поддержала удар США по авиабазе в Сирии. РИА Новости (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  29. Justin Trudeau supports U.S. missile strike against Syria, CPC responds. Ottawa Citizen. Праверана 7 April 2017.
  30. а б Kuwait, GCC states including Qatar support US strikes. Kuwait News Agency. Праверана 7 April 2017.
  31. Президент Литвы: руководство Сирии и России должно знать красные линии. ru.DELFI.lt (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  32. Foreign Affairs Minister Murray McCully on US air strikes: 'We can understand why'. New Zealand Herald. Праверана 7 апреля 2017.
  33. Норвегия с пониманием относится к действиям США в Сирии. РИА Новости (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  34. Саудовская Аравия поддержала удары США по Сирии. RT (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  35. Президент Польши поддержал удар США по авиабазе в Сирии / РИА Новости
  36. PM Grindeanu: We condemn chemical weapons attack in Syria(недаступная спасылка). Agerpress. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2018. Праверана 7 April 2017.
  37. Глава МИД Франции прокомментировал удар США по Сирии Архівавана 7 красавіка 2017.
  38. Turkey arrests Syrian military pilot captured after his plane crashed
  39. Заява МЗС України щодо Сирії Архівавана 8 красавіка 2017.
  40. Решение против химического оружия. Япония поддержала удар США по авиабазе в Сирии. Новое Время (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  41. Китай после удара США по Сирии призвал все стороны к хладнокровию//«РИА Новости», 07.04.2017
  42. «Крэмль назваў удары ЗША агрэсіяй супраць суверэннай дзяржавы», Бі-Бі-Сі, 07.04.2017.
  43. Лаўраў зрабіў заяву па Сірыі
  44. Иран решительно осудил удар ВС США по авиабазе в Сирии. Газета.Ru (7 красавіка 2017). Праверана 7 красавіка 2017.
  45. а б в г «Савбяс ААН не прыйшоў да згоды па Сірыі», Бі-Бі-Сі, 8.04.2017