Перайсці да зместу

Бамбардзір (воінскае званне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бамбардзір, воінскае званне)
Бамбардзір (воінскае званне)

Бамбардзір, воінскае званне, усталяванае ў 1682 годзе для артылерыстаў «пацешных» войскаў Пятра I. З канца XVIII ст. бамбардзір — радавы артылерыст, які служыў пры «бамбардырскіх» арудыях (марціры, гаўбіцы, аднарогі), у далейшым бамбардзір (а таксама бамбардзір-наводчык, бамбардзір-лабаратарыст і бамбардзір-назіральнік) — ніжні чын артылерыйскіх часцей рускай арміі (адпавядаў яфрэйтару ў пяхоце).