Бамберг
| Горад | |||||
| Бамберг | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Bamberg | |||||
|
|||||
| 49°53′30″ пн. ш. 10°53′30″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Зямля | Баварыя | ||||
| Кіраўнік | Андрэас Штарке[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 54,58 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 245—386 м | ||||
| Водныя аб’екты | Рэгніц і канал Рэйн-Майн-Дунай[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 72 341 чалавек (2008) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0951 | ||||
| Паштовы індэкс | 96001-96052 | ||||
| Аўтамабільны код | BA | ||||
|
|
|||||
| stadt.bamberg.de (ням.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Бамберг (ням.: Bamberg, у Сярэднявеччы: Babenberg, на франконскім дыялекце: Bambärch) — горад акруговага падпарадкавання ў зямлі Баварыя, Германія. Горад з’яўляецца цэнтрам гарадскога самакіравання. У горадзе знаходзіцца Універсітэт Ота-Фрыдрыха, працуюць бровары і дзяржаўныя ўстановы. Бамберг, як і Рым, размешчаны на сямі гарах. У Сярэдневеччы Бамберг называлі «нямецкім Рымам». У саборы Бамберга пахаваны Клімент II (Папа Рымскі) — адзіны папа, пахаваны на поўнач ад Альпаў.
Бамберг — адзін з нямногіх старажытных гарадоў Германіі, ацалелых падчас Другой сусветнай вайны. У 1993 годзе горад Бамберг быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Акрамя Бамберг — адзін з нямногіх старажытных гарадоў Германіі, ацалелых падчас Другой сусветнай
У горадзе пражываюць каля 7000 грамадзян іншых нацыянальнасцей, у тым ліку каля 4100 служачых Арміі ЗША з сем’ямі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Бамберг, як і Рым, размешчаны на сямі гарах. Бамберг упершыню згадваецца ў 902 годзе як уладанне роду Бабенбергаў Castrum Babenberch (вымаўляецца «Каструм Бабенберх»). У 973 імператар Атон II падараваў Бамберг свайму стрыечнаму брату Генрыху. Яго сын, Генрых II заснаваў тут у 1007 годзе біскупства і распачаў будаўніцтва Бамбергскага сабора. У 1430 годзе да горада падыйшлі гусіты, аднак маркграф Фрыдрых Брандэнбургскі здолеў адкупіцца ад аблогі за 12 000 гульдэнаў. У наступныя стагоддзі Бамберг моцна цярпеў ад іншаземных войскаў: у Трыццацігадовую вайну — ад шведскіх, у Сямігадовую — ад прускіх, а ў часы Напалеона — ад французскіх. Але ў перыяд барока, асабліва з канца XVII і да сярэдзіны XVIII стагоддзя, Бамберг перажывае культурны росквіт. З 1802 Бамберг у складзе Баварыі. Падчас Рэвалюцыі 1848—1849 гадоў Бамберг становіцца адным з цэнтраў кіруемых дэмакратамі. Пасля Другой Сусветнай вайны Бамберг знаходзіўся ў амерыканскай акупацыйнай зоне: з таго часу ў горадзе размешчаны гарнізон арміі ЗША. Ён грунтаваўся да верасня 2014 года.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Стары горад, з вялікай колькасцю архітэктурных помнікаў, у т.л.:
- Бамбергскі кафедральны сабор
- Старая ратуша
- Крэпасць Альтэнбург
- Кляштар Святога Міхаіла
- Старая рэзідэнцыя біскупаў (ням.: Alte Hofhaltung)
- Новая рэзідэнцыя біскупаў
- Царква Святога Якава (1073—1109)
- Царква Святога Гангольфа (XI стагоддзе)
- Царква Святога Стэфана
- Царква Святога Марціна (1686—1691)
- Царква Святой Веры
- Квартал «Малая Венецыя»
- Музей Дыяцэзіі
- Гістарычны музей
- Новая Рэзідэнцыя з Дзяржаўнай галерэяй
- Франконскі бвеласіпедны музей
- Дом Э.Т.А. Гофмана
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Бамберг - Bamberg
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бамберг- Афіцыйная старонка