Карыбскія Нідэрланды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карыбскія Нідэрланды
Caribisch Nederland
Герб Нідэрландаў
Сцяг Нідэрландаў Герб Нідэрландаў
Дзяржаўны гімн Нідэрландаў
Заснавана 10 кастрычніка 2010 (увайшлі ў склад Нідэрландаў)
Афіцыйныя мовы Нідэрландская; англійская (Сінт-Эстатыус і Саба), пап'ямента (Банайрэ)
Сталіца Кралендэйк (Банайрэ)
Араньестад (Сінт-Эстатыус)
Ботам (Саба)
Форма кіравання Парламентарная манархія
Лэйтэнант-губернатары


Прадстаўнік
Эдысан Рэйна (Банайрэ)
Джэральд Беркель (Сінт-Эстатыус)
Джонатан Джонсан (Саба)
Гілберт Ізабела
Плошча
• Усяго

328 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2015)
Шчыльнасць

24.593 чал.
68 чал./км²
Валюта Долар ЗША ($, USD)
Інтэрнэт-дамены .nl1, .an², .bq³
Код ISO (Alpha-2) BQ
Код ISO (Alpha-3) BES
Тэлефонны код +599
Часавыя паясы -4
1. Дамен Нідэрландаў
2. Дамен Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў, выводзіцца са звароту
3. Спецыяльны дамен тэрыторый, яшчэ не выкарыстоўваецца.

Карыбскія Нідэрланды (нідэрл.: Caribisch Nederland), альбо астравы БЭС (нідэрл.: BES-eilanden) — тры спецыяльныя супольнасці Нідэрландаў у Вест-Індыі: Банайрэ, Сінт-Эстатыус і Саба, якія ўвайшлі ў склад метраполіі пасля распаду аўтаномнай федэрацыі нідэрландскіх заморскіх уладанняў ў 2010 г. У той час, калі астатнія члены былой дзяржавы вырашылі стаць асобнымі адзінкамі Каралеўства Нідэрландаў, гэты тры астравы адмовіліся ад аўтаноміі і сталі амаль звычайнымі часткамі краіны (за выключэннем таго, што яны не ўваходзяць ў склад ніводнай правінцыі, падтрымліваюць стасункі з цэнтральным урадам праз спецыяльны орган і на іх тэрыторыі не заўсёды дзейнічаюць законы Еўрапейскага саюза). У 2012 г. гэта дазволіла ім упершыню прыняць удзел ва ўсеагульных выбарах у Нідэрландах.

З пункту гледжання геаграфіі, Востраў Банайрэ ўваходзіць у групу Падветраных астравоў і знаходзіцца каля ўзбярэжжа Венесуэлы, Сінт-Эстатыус і Саба з'яўляюцца часткай архіпелага Малых Антыльскіх і ляжаць на паўднёвым усходзе ад Пуэрта-Рыка. Рэльеф Карыбскіх Нідэрландаў узгорысты і раўнінны, востраў Саба - патухлы вулкан (Маўнт-Сінэры, 887 м, найвышэйшы пункт ува ўсіх Нідэрландах). Клімат трапічны, засушлівы. Сярэднія месячныя тэмпературы 26-28 °C. Гадавыя ападкі каля 500 мм. Флора прадстаўлена сухімі хмызнякамі і кактусамі, жывёльны свет бедны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]