Банаўцы-над-Бэбраваў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Банаўцы-над-Бэбраваў
славацк.: Bánovce nad Bebravou
Герб
Герб
Banovce kostol.jpg
Краіна
Край
Акруга
Каардынаты
Прыматар
Марыян Хованец[1]
Заснаваны
Першае згадванне
Плошча
26,55[2] км²
Вышыня НУМ
209 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
18 350[3] чалавек (2017)
Шчыльнасць
691,15 чал./км²
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
каталікі 63,6%, атэісты 11,6%, лютэране 9,8 %, астатнія 15 %
Часавы пояс
Тэлефонны код
+421 38
Паштовыя індэксы
957 01
Аўтамабільны код
BN
Афіцыйны сайт
Банаўцы-над-Бэбраваў на карце Славакіі
Slovakia location map.svg
Банаўцы-над-Бэбраваў

Банаўцы-над-Бэбраваў (славацк.: Bánovce nad Bebravou, ням.: Banowitz, венг.: Bán, часам бел.: Банаўцы-над-Бэбравай) — горад Трэнчынскага краю ў заходняй Славакіі на рацэ Бэбрава.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Прынята лічыць, што назва горада паходзіць ад уласнага імя, альбо ад тытула Бан, якім у сярэднявеччы ў некаторых краінах называлі кіраўніка зямлі. Над Бэбраваў значыць, што горад ляжыць на рацэ Бэбрава. Іншыя назвы горада: як вёска Ben (1232), як вёска Ban (1318), Banowitz (1389), Banowcz (1439), Ban (1467), Banowcze (1471).[4]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая пісьмовая згадка горада датуецца 1232 годам. Першапачаткова гэта вёска Ben. Ужо ў 1376 годзе атрымлівае статус Вольнага каралеўскага горада. Гісторыя Банаўцы-над-Бэбраваў звязана з падпаламі горада гусітамі ў 14311433 гадах, і разграбленнем яго турэцкімі войскамі, якія ўварваліся з поўдня ў 1633 годзе. У сярэднія вякі ён стаў важным цэнтрам рамеснай вытворчасці, дзе значнае месца займалі шаўцы, цесляры, кавалі, мяснікі, ткачы. Першая пачатковая школа была адкрыта ў XVII стагоддзі. Падчас Другой сусветнай вайны горад быў вызвалены румынскімі войскамі 1-й арміі 5 красавіка 1945 года.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад размешчаны ў самай паўночнай частцы Дунайскага ўзвышша, у перадгор’і Стражаўскіх гор, на зліцці рэк Бэбрава і Радзіша. За 20 км ад Пр’евідзы, 30 км Трэнчына і 50 км ад Нітры.

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Восенню 2005 года была заснавана кампанія LKW Komponenten sro. Кампанія вырабляе дадатковыя дэталі для кабін грузавых аўтамабіляў. LKW Komponenten sro з’яўляецца асноўным пастаўшчыком дэталяў у MAN. На прадпрыемстве занята больш за 300 супрацоўнікаў. Акрамя таго ў горадзе ёсць вытворчыя ўчасткі па вырабе аўтамабільных дэталяў кампаній HELLA GmbH і Fritz Meier. Лёгкая прамысловасць прадстаўлена нямецкімі вытворцамі Gabor і Eterna Mode GmbH, у апошняй працуе больш за 700 супрацоўнікаў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе налічваецца 15 помнікаў культуры, а яго раёны ўпісаны ў цэнтральны спіс помнікаў культуры ў Браціславе.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Раман Броніш (нар. 1976), веласіпедыст

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Спіс абраных мэраў муніцыпалітэтаў, гарадоў і гарадскіх раёнаў [анлайн]. Bratislava : ŠÚ SR, 2014-11-21. Даступна анлайн
  2. Адноўленыя зямельныя рэгістры [анлайн]. Bratislava : ÚGKK SR, [cit. 2011-12-31]. Даступна анлайн
  3. Насельніцтва 31.12.2017 [анлайн]. Bratislava : Štatistický úrad SR, 2018-03-27. Даступна анлайн
  4. Martin Štefánik — Ján Lukačka et al. 2010, Lexikón stredovekých miest na Slovensku, Historický ústav SAV, Bratislava, 2010. forumhistoriae.sk

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт