Банда-Бесар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Банда-Бесар
індан. Banda Besar
UvA-BC 300.292 - Siboga - Piek van Banda.jpg
Фота канца XIX ст.
Характарыстыкі
Плошча26,5 км²
Найвышэйшы пункт640 м
Насельніцтва2 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва75,47 чал./км²
Размяшчэнне
4°33′36″ пд. ш. 129°55′35″ у. д.HGЯO
Акваторыямора Банда
Краіна
ПравінцыяМалуку
Банда-Бесар (Інданезія)
Банда-Бесар
Банда-Бесар
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Банда-Бесар, або Бесар (індан.: Banda Besar, Besar) — самы вялікі па плошчы востраў архіпелага Банда ў моры Банда. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 26,5 км².

Мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшы пункт — пік Банда (640 м). Берагі атачаюць каралавыя рыфы. Востраў вядомы насаджэннямі мушкатовага арэха і добра захаванай прыродай навакольных вод. Клімат трапічны вільготны. У снежні сярэдняя тэмпература трымаецца каля 28°C - 29°C, у жніўні — каля 25°C - 26°C.

У старажытнасці быў населены аўстранезійцамі. Да XVI ст. тут узнікла некалькі малых дзяржаўных утварэнняў, жыхары якіх займаліся вырошваннем і продажам мушкатовага арэха. У 1621 г. заваяваны галандцамі. У 1945 г. увайшоў у склад Інданезіі.

Асноўныя галіны эканомікірыбалоўства, сельская гаспадарка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]