Перайсці да зместу

Банджул

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Банджул
Banjul
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Акруга
Каардынаты
Заснаваны
1816
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Батэрст
Плошча
  • 12,2 км²
Вышыня цэнтра
0 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 31 356 чал. (2013)
Шчыльнасць
2902 чал./км²
ISO 3166-2
GM-B
Банджул на карце Гамбіі
Банджул (Гамбія)
Банджул

Банджул[2] (англ.: Banjul) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Гамбіі, які знаходзіцца на востраве Банджул, у вусці ракі Гамбія пры ўпадзенні ў Атлантычны акіян. Насельніцтва налічвае каля 35 тыс. чалавек, разам з прыгарадамі 523 тыс. чалавек.

Горад быў заснаваны ў 1816 годзе як ваеннае ўмацаванне і цэнтр гандлю рабамі. Першапачаткова быў названы Батэрстам (англ.: Bathurst) у гонар міністра Вялікабрытаніі па справах калоній Генры Батэрста. 18 лютага 1965 года горад стаў сталіцай незалежнай Гамбіі. У 1973 годзе назва была заменена на сучасную, якая азначае «бамбук».

22 ліпеня 1994 года ў Банджуле адбыўся дзяржаўны пераварот, у гонар якога была пабудавана трыўмфальная арка 22, як вароты ў сталіцу. У наш час у ёй размешчаны тэкстыльны музей.

У горадзе знаходзіцца самы вялікі порт краіны, міжнародны аэрапорт, які з’яўляецца аварыйным портам для амерыканскіх Шатлаў.

Клімат Банджула
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 37 39 40 41 41 38 34 33 34 37 36 36 41
Сярэдні максімум, °C 31 32 34 33 32 32 30 29 31 32 32 31 32
Сярэдні мінімум, °C 15 16 17 18 19 23 23 23 23 22 18 16 19
Абсалютны мінімум, °C 7 10 12 12 14 18 21 20 17 16 12 9 7
Норма ападкаў, мм 3 3 0 0 10 58 282 500 310 109 18 3 1 296
Крыніца: [3][4]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн
  3. BBC Weather : Banjul
  4. "Average Conditions Banjul, Gambia"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2018. Праверана 11 красавіка 2012. BBC Weather.