Бандытызм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Бандытызм — стварэнне ўстойлівай ўзброенай групы (банды) у мэтах нападу на грамадзян або арганізацый, адносіцца да катэгорыі асабліва цяжкіх злачынстваў.

Банда — злачынная арганізацыя, характарызуецца устойлівасцю і ўзбраеннем. Пра ўстойлівасць сведчаць стабільнасць яе складу і структуры, злачынная дзейнасць банды ажыццяўляецца пераважна аднатыпнымі сродкамі і метадамі. Узброенасць характарызуецца наяўнасцю зброі хоць бы ў аднаго члена банды.

Бандытызм па сваім змесце ўяўляе карысліва-гвалтоўнае злачынства. Яго пераважнымі мэтамі служаць завалоданне чужой маёмасцю, каштоўнасцямі, грашыма шляхам гвалту ці рэальнай пагрозай яго неадкладнага прымянення. Аднак бандыцкія напады могуць пераследваць і мэты немаёмаснага характару, звязаныя з інтарэсамі членаў банды.

Згодна з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь стварэнне банды, г.зн. узброенай арганізаванай групы з мэтай нападу на прадпрыемствы, установы, арганізацыі або на грамадзян, альбо кіраўніцтва бандай, альбо ўдзел у бандзе або ў здзяйсняемых ёю нападах — караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уголовный кодекс Республики Беларусь, Мн. «Амалфея», 2009, 350 с.