Банк развіцця Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Банк развіцця Рэспублікі Беларусь
Тып ААТ[d]
Заснаванне 1 жніўня 2011
Заснавальнікі Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Размяшчэнне Цэнтральны раён, прасп. Машэрава, д. 35[1]
Ключавыя постаці Аляксандар Ягораў, Тацяна Сасноўская[2]
Галіна Інвестыцыйны банк
Прадукцыя аблігацыя
Паслугі абмен валюты, банкаўскі рахунак, брокерства, грашовы перавод, пазыка, уклад[3]
Чысты прыбытак 286,198 млн рублёў (2019 год; 136,051 млн $[4])
Колькасць супрацоўнікаў 838 (2020 год)
Аўдытар «КПМГ»
Матчына кампанія Савет міністраў Рэспублікі Беларусь
Даччыныя кампаніі «Прамагралізінг», «БР-Кансалт»
Сайт brrb.by

Адкрытае акцыянернае таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» — спецыялізаваны фінансавы інстытут, створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2011 года № 261. Заснавальнікамі банка выступілі Савет Міністраў і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Банк утвораны ў форме юрыдычнай асобы і не з’яўляецца класічнай крэдытна-фінансавай арганізацыяй у вызначэнні, пастаўленым Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь. Адпаведна, банк не адносіцца да банкаў другога ўзроўню ў традыцыйным разуменні гэтага тэрміна.

Галоўнай мэтай дзейнасці Банка развіцця з’яўляецца развіццё сістэмы фінансавання дзяржаўных праграм і рэалізацыя сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў.

Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародныя санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

17 лютага 2022 года банк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмяжаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасць крэдытаў з тэрмінам пагашэння ў больш чым 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў[5].

У сакавіку 2022 года адключаны ад SWIFT[6].

У тым жа годзе банк трапіў у санкцыйныя спісы Канады, Новай Зеландыі, Швейцарыі, Украіны і Японіі[7]. У студзені 2023 года Украіна пашырыла санкцыі на «Прамагралізінг»[8].

У ліпені 2023 года Новая Зеландыя таксама далучылася да санкцый супраць Банка развіцця[9].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. "Кантакты" [руская]. ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь». 2021. Праверана 5 сакавіка 2021.
  2. "Асабісты прыём" [руская]. ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь». 2021. Праверана 5 сакавіка 2021.
  3. "Пералік апэрацыяў" [руская]. ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь». 2021. Праверана 5 сакавіка 2021.
  4. Васіль Паўленка, Андрэй Жышкевіч, М.А. Арлоўская (13 красавіка 2020). "Кансалідаваная фінансавая справаздачнасьць з аўдытарскімі высновамі за 2019 год" (PDF) [руская]. ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь». Праверана 5 сакавіка 2021.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  5. COUNCIL REGULATION (EU) 2022/212 (англ.). An official website of the European Union (17 лютага 2022). Праверана 22 лютага 2022.
  6. Што за банкі адключаць ад SWIFT і да чаго рыхтавацца кліентам
  7. Відкрите акціонерне товариство «Банк розвитку Республіки Білорусь»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2023. Праверана 15 красавіка 2023.
  8. Беларуськалій, Белчыгунка і іншыя. Новы ўдар па рэжымных прадпрыемствах. Новы Час (29 студзеня 2023).
  9. Новая Зеландия ввела санкции против трех беларусских банков (руск.). Reform.by (21 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2023. Праверана 26 ліпеня 2023.