Бантэайсрэй
Славутасць | |
Бантэайсрэй | |
---|---|
13°35′56″ пн. ш. 103°57′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Камбоджа |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | індуізм |
Архітэктар | Раджэндраварман II[d] |
Дата заснавання | 967 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бантэайсрэй (кхмер.: បន្ទាយស្រី [bɑntiəj srəj], літар. «Цытадэль Жанчыны») — храмавы комплекс на тэрыторыі правінцыі Сіемрэап у Камбоджы, ля падножжа гары Пном Дай, за 25 км на паўночны ўсход ад асноўнай групы храмаў Ангкор. Храм прысвечаны індуісцкаму богу Шыве. Пабудаваны ў часы праўлення Раджэндравармана II, дакладная дата заканчэння будаўніцтва — 967 год. Дата асвячэння — 22 красавіка 967 года.
Храм пабудаваны з чырвонага пясчаніку, навакольныя яго сцены — з латэрыту. Бантэайсрэй — адзіны з ангкорскіх храмаў, пабудаваны не манархам, а каралеўскім саноўнікам Яджнявараха (Khmer: យ ជ្ញ វ រា ហៈ) у сваёй асабістай вотчыне горадзе Ішварапура. На знойдзенай на тэрыторыі храма стэлы напісана, што Яджнявараха быў навукоўцам і філантропам, які дапамагаў жабракам, хворым і нявінным.
Быў знойдзены французамі ў 1914 годзе. Набыў вядомасць праз дзесяць гадоў, адразу пасля таго, як пісьменнік і авантурыст Андрэ Мальро паспрабаваў выкрасці статуі 4-х апсар.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бантэайсрэй