Баня (купал)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Баня, архітэктура)
Манастыр Яўлення Гасподняга ў Магілёве, завершаны купаламі-банькамі

Баня, банька — купальнае пакрыццё паўкруглай формы або круглы купал у завяршэнні веж ці вярхоў[1].

Назва таксама азначае шмат’ярусныя фігурныя самкнутыя купалы грушападобнай формы з заломамі, пашыраныя ў культавай архітэктуры барока[2]:281.

У адрозненне ад гладкіх купалоў-цыбулін маскоўскіх праваслаўных храмаў, банькі складаныя ў сілуэце, звычайна гранёныя[3]:132.

Зноскі

  1. Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991.
  2. Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. — Мн.: Ураджай, 2001.
  3. Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5.