Баніфацый IX

З пляцоўкі Вікіпедыя
Баніфацый IX
лац.: Bonifacius PP. IX
Cosmati, bonifacio IX inginocchiato, 1390-1410 ca (cropped).jpg
Герб

203-і Папа Рымскі
10 лістапада 1389 — 1 кастрычніка 1404
Папярэднік Урбан VI
Пераемнік Інакенцій VII

Дзейнасць клірык, каталіцкі святар
Нараджэнне 1356[1]
Смерць 1 кастрычніка 1404[3][4]
Пахаванне
Прыняцце свяшчэннага сану невядома
Кардынал з 1381
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Баніфацый IX (лац.: Bonifacius PP. IX, свецкае імя: П’етра Тамачэлі, італ.: Pietro Tomacelli; каля 1350, Казаранела, Неапалітанскае каралеўства — 1 кастрычніка 1404, Рым) — Папа Рымскі з 2 лістапада 1389 г. да 1 кастрычніка 1404.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

П’етра Тамачэлі паходзіў з Неапаля. Быў кардыналам-дыяканам Сан-Джорджыё-ін-Велабра з 1381 года. Праз некалькі гадоў пасля абрання Баніфацыя на трон Святога Пятра ў Авіньёне быў абвешчаны Папай пераемнік Клімента VII —- Бенедыкт XIII. Раскол не толькі працягваўся, але яшчэ больш паглыбляўся. На баку авіньёнскіх Пап былі каралеўскія двары Францыі, Неапалю, Шатландыі, збольшага Германіі. Папу, які прабываў у Рыме, падтрымлівалі Англія, Партугалія і Венгрыя. Іншыя краіны захоўвалі нейтралітэт. Баніфацый IX не зрабіў нічога, каб ліквідаваць схізму. У перыяд яго пантыфіката квітнелі непатызм, гандаль індульгенцыямі і курыяльны бюракратызм, які далёка зайшоў. У 1391 годзе ў Рыме адбылася кананізацыя Брыгіты Шведскай.

C o a Bonifacio IX.svg

Зноскі

  1. https://www.calendarz.com/on-this-day/october/1/pope-boniface-ix
  2. 2,0 2,1 Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118661469 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
  4. BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  5. 5,0 5,1 Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118661469 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Папярэднік:
Урбан VI
Папа Рымскі
2 лістапада 13891 кастрычніка 1404
Пераемнік:
Інакенцій VII