Баніфацый VI (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Баніфацый VI
лац.: Bonifatius PP. VI
Баніфацый VI
112-ы Папа Рымскі
4 красавіка 886 — 19 красавіка 896
Царква: Рымска-каталіцкая царква

Прафесія: клерык, ксёндз
Нараджэнне: невядома
Смерць: 26 красавіка 896[1]
Пахаванне:
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Баніфацый VI (лац.: Bonifatius PP. VI;? — 22 красавіка 896) — папа рымскі ў красавіку 896 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рымлянін, сын біскупа па імі Адрыян.

Калі яму было за семдзесят, ён быў паніжаны ў пасадзе і адлучаны папам Янам VIII, магчыма, за распуста ці па палітычных прычынах. Прычым у першы раз ён быў паніжаны ў пасадзе да іпадыякана і адлучаны, а ў другі раз адлучэнне было знята, ён быў рэабілітаваны ў якасці дыякана і узведзены ў святары, але пасля гэтага зноў адлучаны. Ян VIII так і не рэабілітаваў Баніфацыя, так што хутчэй за ўсё, гэта зрабіў нехта з пераемнікаў Яна — Марын I, Адрыян III, Стэфан V або Фармоза.

Калі ён быў абраны папам ў красавіку 896 года замест Фармоза, Баніфацый быў у сане субдиакона. Праз 15 дзён, 19 красавіка, было абвешчана, што Баніфацый памёр ад падагры. Прынята лічыць, што да яго смерці прыклаў руку яго пераемнік Стэфан VI (VII). У 898 годзе папа Ян IX абвясціў абранне Баніфацыя на папскі трон юрыдычна несапраўдным.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]