Бапсі Сідхва
Бапсі Сідхва | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | раманіст, пісьменніца, сцэнарыст |
Дата нараджэння | 11 жніўня 1938[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 снежня 2024 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | bapsisidhwa.com |
Бапсі Сідхва (урду: باپسا سادہوا; 11 жніўня 1938, Карачы — 25 снежня 2024, Х'юстан) — пісьменніца з Пакістана, якая пісала на англійскай мове і пражывала ў ЗША. Найбольшую славу ёй прынесла сумесная праца з інда-канадскім рэжысёрам Дзіпай Мехта, якая зняла кінафільм «Зямля» (1998) па рамане Бапсі «Раскол Індыі» (англ.: Cracking India/Ice Candy Man). Пасля фільм Мехты «Вада» (2005) паслужыў Бапсі натхненнем для напісання аднайменнага рамана.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і парсаў — зараастрыйцаў у горадзе Карачы, пазней з сям’ёй пераехала ў Лахор. Ва ўзросце двух гадоў Бапсі захварэла на поліяміэліт, што аказала моцны ўплыў на яе жыццё. Калі ёй было дзевяць гадоў, адбыўся Падзел Індыі, што паслужыла асновай для стварэння яе рамана «Раскол Індыі» (1988). У 1957 годзе яна атрымала ступень бакалаўра гуманітарных навук у жаночым каледжы Kinnaird у Лахоры.
Бапсі выйшла замуж у 19 гадоў і пераехала ў Бамбей, дзе пражыла наступныя пяць гадоў. Другі раз яна выйшла замуж ужо ў Лахоры за свайго другога мужа, Нашыра. У Бапсі было трое дзяцей, яе дачка Махур Сідхва ў 2012 годзе была кандыдатам на выбарах у Палату прадстаўнікоў ад Дэмакратычнай партыі ў штаце Арызона.
Жыла ў Х’юстане, ЗША, куды мігравала яшчэ ў 1984 годзе. У яе паслужным спісе выкладанне ў Калумбійскім універсітэце, Х’юстанскім універсітэце, каледжы Маунт Холіок, універсітэце Саўтгемптана і Брандэйскім універсітэце.
Памерла 25 снежня 2024 года ў Х’юстане, штат Тэхас, ва ўзросце 86 гадоў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://books.google.fr/books?id=C6VlAgAAQBAJ&lpg=PA241&ots=Z-fcoSnSSX&dq=Bapsi%20Sidhwa%20august%201938&hl=fr&pg=PA241#v=onepage&q=Bapsi%20Sidhwa%20august%201938&f=false
- ↑ Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 982.
- ↑ Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003.