Барабан (тэхніка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Барабан, тэхніка)
Jump to navigation Jump to search

Бараба́н — дэталь машыны, механізма ў форме пустацелага цыліндра, конуса альбо шматгранніка.

Барабан у трыеры

Барабаны выкарыстоўваюцца ў зернесушыльных і зернеачышчальных машынах (трыерах), вярчальных печах, барабанна-шаравых млынах, прамывачных машынах, транспартных сродках (тармазны барабан) і інш. Таксама барабан з'яўляецца часткай пад'ёмна-транспартных машын — лябёдак, кранаў, пад'ёмнікаў, ліфтаў і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]