Баравухскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Баравухскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Полацкі раён
Уключае 37 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Наваполацк (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 008
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Бараву́хскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Цэнтр — горад Наваполацк (не ўваходзіць у склад).

Значная частка тэрыторыі сельсавета фактычна з'яўляецца прыгараднай зонай Наваполацка, дзейнічаюць маршруты гарадскога транспарту Наваполацка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Махіроўскі сельсавет у складзе Полацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Махірова. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Баравуха. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Полацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 7 чэрвеня 1968 года сельсавет перайменаваны ў Баравухскі з цэнтрам у вёсцы Баравуха I[1]. 15 сакавіка 2000 года цэнтр сельсавета — вёска Баравуха-1 — і пасёлак Міжрэчча перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Наваполацкага гарсавета[2]. 15 чэрвеня 2000 года цэнтр сельсавета — вёска Баравуха-1 атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу і перайменавана ў Баравуху[3]. 23 верасня 2008 годзе на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Сонечны[4]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Адамоўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: аграгарадок Кушлікі, вёскі Адамова, Балдышы, Галякова, Заполле, Крумплева, Кулікова, Мётлы, Мікуліна, Навінне, Падазерцы, Плігаўкі, Райкова, Струбкі, Фёдарава, Церасполле і Якубенкі)[5]. 22 лютага 2019 года гарадскі пасёлак Баравуха і пасёлак Міжрэчча ўключаны ў склад Наваполацка[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў, без Баравухі і Міжрэчча, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Наваполацкага гарсавета) — 1008 чалавек[7], з іх 85,6 % — беларусы, 11,8 % — рускія, 1,0 % — украінцы[8].

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Баравухскі сельсавет уключае 37 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 15 марта 2000 г. № 136 О передаче деревни Боровуха-1 и поселка Междуречье Полоцкого района в административное подчинение новополоцких городского Совета депутатов и городского исполнительного комитета и об изменении границы города Новополоцка
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов № 41 от 15 июня 2000 года
  4. Перечень наименований, присвоенных географическим объектам 2006—2008. maps.by.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 22 февраля 2019 г. № 73 Об изменении границ административно-территориальных (территориальных) единиц
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.