Баразнаватабрухія
Jump to navigation
Jump to search
Баразнаватабрухія | |||||||||||||||||
![]() Epimenia verrucosa | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Solenogastres Gegenbaur, 1878 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
|
Баразнаватабрухія, бяспанцырныя, жалабабрухія (Solenogastres) — клас малюскаў.
Адрозніваецца каля 120 найбольш прымітыўных відаў, пашыраных амаль ва ўсіх морах ад Арктыкі да Антарктыкі. Жывуць на розных глыбінях (да 9000 м). Найбольш вядомыя малюскі з родаў Nematomenia і Epimenia.
Цела чэрвепадобнае, даўжынёй ад 1 мм да 30 см, звонку ўкрытае вапняковымі шыпамі рознай будовы. Ракавіна адсутнічае. У большасці на брушным баку знаходзіцца баразна (адсюль назва) з вузкім кілем (рудымент нагі).
Гермафрадыты. Кормяцца дэтрытам, водарасцямі, дробнымі жывёламі. Частка з іх жыве сярод каралаў і аб'ядае іх паліпы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Баразнаватабрухія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.