Баракамера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гіпербарычная баракамера
Два амерыканскія маракі ўнутры дэкампрэсійнай камеры перад трэніроўкай
Аднамесная дэкампрэсійная камера

Баракамера — посуд (камера) ці памяшканне, выкананае звычайна з металу. Мае магчымасць герметызацыі і стварэння ўнутры камеры ціску большага (гіпербарычныя баракамеры) ці меншага (гіпабарычныя баракамеры), чым атмасферны.

Віды баракамер[правіць | правіць зыходнік]

Часта тэрміны дэкампрэсійная камера, рэкампрэсійная камера, баракамера выкарыстоўваюцца адначасова. У назвах адлюстроўваюцца розныя вобласці прымянення, а не прынцыповыя тэхнічныя адрозненні.

Гіпабарычныя камеры[правіць | правіць зыходнік]

Гіпабарычныя камеры выкарыстоўваюцца ў медыцыне для лячэння шэрагу захворванняў і для мадэлявання сітуацый знаходжання чалавека на вялікай вышыні (летчыкі, альпіністы, парашутысты, касманаўты і г . д.).

Гіпербарычныя камеры[правіць | правіць зыходнік]

Гіпербарычныя камеры выкарыстоўваюцца ў медыцыне для аксігенабаратэрапіі пры розных захворваннях, лячэння дэкампрэсійнай хваробы ў вадалазаў, мадэлявання сітуацый знаходжання чалавека пры большым, чым атмасферны, ціску, трэніроўкі аквалангістаў і вадалазаў. Ціск у іх могуць падымаць да 6 бар у мэтах тэрапіі. Апошнія дасягненні медыцыны дазволілі стварыць партатыўныя баракамеры на аднаго пацыента, у якіх ціск падымаюць на 0,3-0,5 бар вышэй атмасфернага[1].

Дэкампрэсійныя камеры[правіць | правіць зыходнік]

Дэкампрэсійная камера — від баракамеры, які выкарыстоўваецца пры вадалазных працах, які дазваляе праходзіць апошнія (самыя працяглыя) дэкампрэсійныя прыпынкі на паверхні, а не пад вадой. Гэта дазваляе вадалазам паменшыць рызыкі для здароўя, звязаныя з пераахаладжэннем або небяспечнымі ўмовамі.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 1992 года была дасягнута рэкордная глыбіня 701 м Тэа Маўрастомасам у Марсэлі, Францыя, пры мадэляванні падводнага апускання ў баракамеры з выкарыстаннем газавых сумесяў — вадарод, кісларод і гелій[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. www.oxyhealthrussia.ru. Портативные барокамеры | Кислородная барокамера. Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 13 студзеня 2022.
  2. http://www.seapeace.ru. Знаменитые ныряльщики | Подводное плавание(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 5 ліпеня 2016.