Баранавіцкі біялагічны заказнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баранавіцкі
Размяшчэнне БеларусьБаранавіцкі і Івацэвіцкі раёны, Брэсцкая вобласць
Плошча 32,8 тыс. га
Дата заснавання 1978
physical
Баранавіцкі
Баранавіцкі
physical
Баранавіцкі
Баранавіцкі

Баранавіцкі — былы біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння, які знаходзіцца ў Беларусі на тэрыторыі Баранавіцкага і Івацэвіцкага раёнаў Брэсцкай вобласці.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1978 г. Плошча 32,8 тыс. га (1995). Уключае тэрыторыю Бярозаўскага, Ляснянскага і Мілавідскага лясніцтваў. Створаны ў мэтах захавання ў прыродным стане месцаў росту дзікарослых лекавых раслін. Займаў буйны лясны масіў, у якім пераважаюць хвойнікі. На паўночным захадзе трапляліся бярэзнікі, на поўдні — бярэзнікі і чорнаалешнікі, на усходзе — ельнікі.

Ліквідаваны 27 снежня 2007 года[1].

Флора[правіць | правіць зыходнік]

У заказніку раслі такія расліны, як ядловец (Juniperus), ландыш майскі (Convallaria majalis), талакнянка (Arctostaphylos uva-ursi), чабор (Thymus), святаяннік прадзіраўлены (Hypericum perforatum), брусніцы (Vaccinium vitis-idaea), чарніцы (Vaccinium myrtillus) і іншыя. Сярод рэдкіх і знікаючых, ахоўных раслін, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, можна згадаць такія віды, як купальнік горны (Arnica montana), сон лугавы (Anemone pratensis), неатыянта клабучковая (Neottianthe cucullata), лінея паўночная (Linnaea borealis), астра стэпавая (Aster amellus), чына горная (Lathyrus linifolius), касач сібірскі (Iris sibirica), жаўтазель германскі (Genista germanica), канюшына лубінавая (Trifolium lupinaster) і іншыя.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.: А — Аршын / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш. -Мінск: БелЭн, 1996, т. 2, стар. 294
  • Барановичский // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 1. С. 193—194.
  • Биологический (ботанический) заказник республиканского значения «Барановичский» //Особо охраняемые природные территории Брестской области. Брест :Облтипография, 1997. С. 42-45.
  • Федотов, В. Ботанический заказник «Барановичский» / В. Федотов // Родная прырода. 2007. № 8. С. 17.
  • Хвалей, Я. Сведкi стагоддзяў: [заказнiк «Баранавiцкi»] / Я. Хвалей // Родная прырода. 2005. № 7. С. 11.
  • Ахоўныя жывёлы Беларусі / рэд.-скл.: Н. М. Сямашка. Мінск : Беларуская савецкая энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1984. 114с.
  • Ахоўныя прыродныя тэрыторыі і помнікі прыроды Беларусі / рэд.-скл.: В. К. Мазоўка, Н. М. Сямашка. Мінск : Беларуская савецкая энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1985. 109с.
  • Ахоўныя расліны Беларусі / рэд. Б. М. Прусакова. Мінск : Выд-ва «Беларуская савецкая энцыклапедыя імя П. Броўкі», 1983. 109с.
  • Красная книга Республики Беларусь: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды диких животных / гл. ред.: Г. П. Пашков [и др.]. Минск: БелЭн, 2004. 320 с.
  • Красная книга Республики Беларусь: редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды дикорастущих растений / гл. редкол.: Л. И. Хоружик (предисл.) [и др.]. Минск: БелЭн, 2005. 456 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]