Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт
(БарДУ)
Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт
Заснаваны 2004
Рэктар Аляксандр Унсовіч
Размяшчэнне Баранавічы
Юрыдычны адрас 225404, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць, вул. Войкава, 21
Сайт barsu.by

Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Баранавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1982 годзе як Баранавіцкае педагагічнае вучылішча, якое ў 1994 пераўтворана ў Баранавіцкі педагагічны каледж, а ў 1997 годзе атрымаў статус ВНУ і атрымаў назву Баранавіцкі дзяржаўны вышэйшы педагагічны каледж. З дня заснавання педагагічны каледж узначальваў П. П. Шоцкі[1].

У 2003/04 навучальным годзе меліся факультэты: пачатковай адукацыі; замежных моў, тэхналогіі і дашкольнай адукацыі. На базе агульнай сярэдняй адукацыі рыхтавала педагагічных работнікаў па спецыяльнасцях: замежная мова (англійская), беларуская мова і літаратура; замежная мова (англійская), тэхналогія (абслуговая праца); замежная мова (нямецкая), беларуская мова і літаратура; тэхналогія (абслуговая праца); сацыяльная педагогіка; практычная псіхалогія і тэхналогія (абслуговая праца); дашкольная адукацыя і замежная мова (англійская); дашкольная адукацыя, практычная псіхалогія; англійская мова, нямецкая мова[1].

На базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі вялася падрыхтоўка па спецыяльнасцях: пачатковая адукацыя і сацыяльная педагогіка; тэхналогія (абслуговая праца) і сацыяльная педагогіка, 7 прадметных кафедраў, больш за 200 выкладчыкаў, у т.л. 10 дактароў і 25 кандыдатаў навук, навукова-даследчы лабараторыя па праблеме папераджальнай адаптацыі студэнтаў да педагагічнай дзейнасці, прадметныя кабінеты і лабараторыі, бібліятэка, спадарожнікавае тэлебачанне. Навучаецца каля 2 тыс. студэнтаў[1].

Праводзіліся комплексныя навуковыя даследаванні па праблемах педагогікі, псіхалогіі, методыкі выкладання асобных дысцыплін, філалогіі, лінгвістыкі, філасофіі, біялогіі, тэхналогіі машыннай апрацоўкі і перапрацоўкі матэрыялаў. Выпускаліся навукова-метадычныя зборнікі «Актуальныя праблемы прафарыентацыі і прафадаптацыі», «Актуальныя праблемы германістыкі і прафесійна-педагагічнай іншамоўнай адукацыі»[1].

Выдадзены працы «Фарміраванне прафесіяналізму ў навучэнцаў педагагічнага каледжа» П. П. Шоцкага (1999), «Фаріміраванне прафесіяналізму настаўніка: праблемы, пошукі вырашэння на мяжы стагоддзяў» (ч. 1—2, 2000), «Папераджальная адаптацыя студэнтаў да педагагічнай дзейнасці (крызісы, спосабы папярэджвання і змякчэння» Л. Ф. Мірзаянавай (2003) і інш[1].

Універсітэт створаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі № 293 ад 23 чэрвеня 2004 года «Аб стварэнні ўстановы адукацыі „Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт“».

У 2006 годзе да ўніверсітэта далучана ў якасці адасобленага структурнага падраздзялення ўстанова «Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж» і была створана жаночая валейбольная каманда «Атлант-БарДУ».

Арганізацыйная структура[правіць | правіць зыходнік]

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

Рэктары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д Л. Ф. Мірзаянава. Баранавіцкі вышэйшы педагагічны каледж // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]