Баран (хімія)
Артыкул вельмі кароткі |
Боравадароды (гідрыды бора, бараны) - бінарныя хімічныя злучэнні бора з вадародам, атрутныя і неўстойлівыя малекулярныя злучэнні з непрыемным водарам, добра раствараюцца ў арганічных растваральніках. Найпрайсцейшы прадстаўнік - монабаран BH3 - неўстойлівае і вельмі рэакцыйназдольнае рэчыва, быў вылучаны кандэнсацыяй пароў боравадародаў пры тэмпературы вадкага азоту.[1]. З павелічэннем малекулярнай масы павялічваецца і тэмпература плаўлення боравадародаў. Напрыклад, дыбаран B2H6 - пры нармальных умовах газ, пентабаран B5H9 - ужо вадкасць, дэкабаран B10H14 - цвёрдае рэчыва.
Будова
[правіць | правіць зыходнік]Для боравадародаў характэрна наяўнасць двухэлектронных трохцэнтравых сувязей B-H-B, а таксама ў структуры малекул могуць існаваць кластэрныя групіроўкі атамаў бору. Малекулам боравадародаў уласцівыя дэфіцыт электронаў і высокія каардынацыйныя лікі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Неорганическая химия : в 3 т. / Ю. Д. Третьяков [и др.]. — М. : Академия, 2004—2007. — Т. 2 : Химия непереходных элементов / А. А. Дроздов, М. Е. Тамм, Ю. Д. Третьяков [и др.]. — 2004. — 368 с.