Цвіце ў чэрвені — верасні. Двух-, мнагалетнік вышынёй 15—65 см, з прамым сцяблом, апушаны мяккімі валаскамі, з лёгкім часночнымпахам. Лісце падоўжана-ланцэтнае, мяккае, ніжняе чаранковае, верхняе сядзячае, з сэрцападобнай асновай, сцяблоабдымнае. Кветкавыя кошыкі нешматлікія, дыяметрам 3—4 см, у рэдкім шчытку. Лісцікі абгорткі лінейныя, завостраныя.
Дзівасіл // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.