Барбара Радзівіл
| Барбара Радзівіл | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Barbara Radziwiłł | |||||||
| «Партрэт каралевы Барбары з Радзівілаў». Невядомы аўтар, 1733—1737. Нацыянальны музей у Варшаве | |||||||
| Трубы | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
6 снежня 1520[1] |
||||||
| Смерць |
8 мая 1551[1] (30 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Радзівілы | ||||||
| Бацька | Юрый Радзівіл Геркулес[3] | ||||||
| Маці | Барбара з Колаў[d][4] | ||||||
| Муж | Станіслаў Гаштольд[5][6][…] і Жыгімонт II Аўгуст[5][7][…] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Барбара Радзівіл (6 снежня 1520, меркавана ў Вільні — 8 мая 1551, Кракаў) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1550—51), другая жонка Жыгімонта II Аўгуста.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Дачка кашталяна віленскага і вялікага гетмана ВКЛ Юрыя Радзівіла. У 1537 аддадзена замуж па маёмасных меркаваннях за навагрудскага (пазней трокскага) ваяводу Станіслава Гаштольда. Пасля яго смерці сышлася з Жыгімонтам Аўгустам (1543). Пачуцці вялікага князя да Барбары імкнуліся выкарыстаць для ўмацавання ўласных пазіцый яе брат Мікалай Радзівіл Руды і стрыечны брат Мікалай Радзівіл Чорны. Пад іх націскам у 1547 у Вільні адбылося патаемнае вянчанне Барбары з Жыгімонтам Аўгустам. Пасля заняцця апошнім польскага трона (1548) супраць гэтага шлюбу выступілі магнаты і шматлікая шляхта, незадаволеная ростам уплывовасці Радзівілаў і знявагай каралеўскай годнасці няроўным шлюбам. Рашуча супраць Барбары была настроена свякроў каралева Бона Сфорца. У 1548 сейм у Пётркаве выступіў за скасаванне шлюбу, але Жыгімонт Аўгуст дамогся яго афіцыйнага прызнання, пагражаючы адрачэннем ад трона і заключыўшы саюз з Габсбургамі. Барбара была каранавана ў Кракаве 7.12.1550, але ў хуткім часе памерла.
Некаторыя гісторыкі лічаць, што яе атруцілі. У другой палове XIX ст. пашырыліся стэрэатыпы пра надзвычайную распусту прадстаўніц жаночай лініі роду Радзівілаў, якая нібыта матэрыялізавалася ў перанесеных імі венерычных хваробах і спрычыняліся да іх заўчаснай смерці. Літоўская даследчыца Раймонда Рагаўскене даводзіць, што Барбара Радзівіл вяла пабожнае жыццё згодна з строгай хрысціянскай этыкай, а прычынай яе смерці найхутчэй была анкалагічная хвароба[8].
Пахавана Барбара Радзівіл у Віленскім кафедральным касцёле.
Вобраз у мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыі рамантычнага кахання Барбары з Жыгімонтам Аўгустам прысвечаны шматлікія мастацкія творы.
Гл. таксама: Навела пра ажэнства караля Жыгімонта Аўгуста з Барбарай Радзівіл
Зноскі
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 212. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118966650 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 49–50. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
- ↑ Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 50. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2011. — С. 51, 53. — 423 с. — ISBN 978-83-7181-641-3
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=167718
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Чорная дама Нясвіжскага замка. Мн., 1992;
- Рудзкі Э. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўгуста // Спадчына. 1994. № 5 // на pawet.net
- Русецкая Н. Лісты Барбары Радзівілянкі да караля Жыгімонта Аўгуста // Спадчына. 1997. № 6
- Raimonda Ragauskienė. Barbora Radvilaitė. Vilnius: Vaga, 1999. ISBN 5-415-01395-4.
- Alfredas Bumblauskas. Senosios Lietuvos istorija, 1009—1795. Vilnius: R. Paknio leidykla, 2005. P. 234—235. ISBN 9986-830-89-3.
- Zygmuntas Kuchovicius. Barbora Radvilaite.
- Jagiellonki Polskie w XVI. wieku. Obrazy rodziny i dworu Zygmunta I. i Zygmunta Augusta Królów Polskich. Przez Alexandra Przezdzieckiego. T. 1. Kraków, 1868.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Барбара Радзівіл на Вікісховішчы |
- Барбара Радзівіл, вялікая княгіня літоўская і каралева польская. Падборка матэрыялаў
- Легенды нясвіжскага замка — чорная панна(недаступная спасылка) (руск.)
- Лаўрэш Леанід. Знаходка пахавання вялікага князя ВКЛ і караля Аляксандра і вялікіх княгінь і каралеў Лізаветы і Барбары ў 1931 г. // Наша слова.pdf № 28 (80), 12 ліпеня 2023. // на pawet.net