Барбара Радзівіл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барбара Радзівіл
польск.: Barbara Radziwiłłówna
Трубы
Трубы
Дата нараджэння 6 снежня 1520(1520-12-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 мая 1551(1551-05-08) (30 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Юрый Радзівіл Геркулес[2]
Маці Барбара з Колаў[d]
Муж Станіслаў Гаштольд і Жыгімонт II Аўгуст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барбара РАДЗІВІЛ (6 снежня 1520, меркавана ў Вільні — 8 мая 1551, Кракаў) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1550—51), другая жонка Жыгімонта II Аўгуста.

Біяграфічныя звесткі

Дачка кашталяна віленскага і вялікага гетмана ВКЛ Юрыя Радзівіла. У 1537 аддадзена замуж па маёмасных меркаваннях за навагрудскага (пазней трокскага) ваяводу Станіслава Гаштольда. Пасля яго смерці сышлася з Жыгімонтам Аўгустам (1543). Пачуцці вялікага князя да Барбары імкнуліся выкарыстаць для ўмацавання ўласных пазіцый яе брат Мікалай Радзівіл Руды і стрыечны брат Мікалай Радзівіл Чорны. Пад іх націскам у 1547 у Вільні адбылося патаемнае вянчанне Барбары з Жыгімонтам Аўгустам. Пасля заняцця апошнім польскага трона (1548) супраць гэтага шлюбу выступілі магнаты і шматлікая шляхта, незадаволеная ростам уплывовасці Радзівілаў і знявагай каралеўскай годнасці няроўным шлюбам. Рашуча супраць Барбары была настроена свякроў каралева Бона Сфорца. У 1548 сейм у Пётркаве выступіў за скасаванне шлюбу, але Жыгімонт Аўгуст дамогся яго афіцыйнага прызнання, пагражаючы адрачэннем ад трона і заключыўшы саюз з Габсбургамі. Барбара была каранавана ў Кракаве 7.12.1550, але ў хуткім часе памерла.

Некаторыя гісторыкі лічаць, што яе атруцілі. У другой палове XIX ст. пашырыліся стэрэатыпы пра надзвычайную распусту прадстаўніц жаночай лініі роду Радзівілаў, якая нібыта матэрыялізавалася ў перанесеных імі венерычных хваробах і спрычыняліся да іх заўчаснай смерці. Літоўская даследчыца Раймонда Рагаўскене даводзіць, што Барбара Радзівіл вяла пабожнае жыццё згодна з строгай хрысціянскай этыкай, а прычынай яе смерці найхутчэй была анкалагічная хвароба[3].

Пахавана Барбара Радзівіл у Віленскім кафедральным касцёле.

Вобраз у мастацтве

Гісторыі рамантычнага кахання Барбары з Жыгімонтам Аўгустам прысвечаны шматлікія мастацкія творы.

Гл. таксама: Навела пра ажэнства караля Жыгімонта Аўгуста з Барбарай Радзівіл

Зноскі

Літаратура

  • Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Чорная дама Нясвіжскага замка. Мн., 1992;
  • Рудзкі Э. Барбара Радзівілянка — другая жонка Жыгімонта Аўгуста // Спадчына. 1994. № 5;
  • Русецкая Н. Лісты Барбары Радзівілянкі да караля Жыгімонта Аўгуста // Спадчына. 1997. № 6
  • Raimonda Ragauskienė. Barbora Radvilaitė. Vilnius: Vaga, 1999. ISBN 5-415-01395-4.
  • Alfredas Bumblauskas. Senosios Lietuvos istorija, 1009—1795. Vilnius: R. Paknio leidykla, 2005. P. 234—235. ISBN 9986-830-89-3.
  • Zygmuntas Kuchovicius. Barbora Radvilaite.
  • Jagiellonki Polskie w XVI. wieku. Obrazy rodziny i dworu Zygmunta I. i Zygmunta Augusta Królów Polskich. Przez Alexandra Przezdzieckiego. T. 1. Kraków, 1868.

Спасылкі