Барбарова (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Барбарова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
кан. XVIII ст.
Ранейшыя назвы
Барбараў
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Барбарова на карце Беларусі ±
Барбарова (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Барбарова (Пухавіцкі раён)
Барбарова (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Барбарова (Пухавіцкі раён)

Барбаро́ва[1] (трансліт.: Barbarova, руск.: Барбарово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 32 км на захад ад Мар’інай Горкі, 84 км ад Мінска, 35 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы, на аўтадарозе Р69 СмалявічыШацк.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад уласнага імя Барбара. Верагодна, ад імя дачкі Юзафа Прозара, якая валодала фальваркам пасля бацькі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае і Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

Медальён з выявай Юзафа Прозара[d], заснавальніка Барбарова. Фрагмент карціны Францішка Смуглевіча «Партрэт радзіны Прозараў[d]» (1789)

Фальварак Барбараў пры гасцінцы з Сяргеевічаў да Шацка заклаў у XVIII ст. Юзаф Прозар[d], ваявода віцебскі[2]. Уваходзіў у склад Менскага павета Вялікага Княства Літоўскага, належаў да дамена Сяргеевічы. Юзаф Прозар з жонкай Аляксандрай з Заранкаў мелі дзвюх дачок: Барбару і Ружу. Фальварак Барбараў і іншыя дамены Сяргеевічаў у спадчыну атрымала Барбара (гл. Сяргеевічы).

Па Другім падзеле Рэчы Паспалітай 1793 года ў Расійскай імперыі. У XIX ст. у Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1863 годзе фальварак падзелены паміж дворскай службай[2]. У 1888 годзе адкрытая школа граматы, у 1890 годзе вучылася 14 хлопчыкаў.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. Была спаленая частка вёскі і забітыя 10 яе жыхароў. Пасля вайны вёска адноўленая.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[3]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[4]. 28 траўня 2013 года вёска перададзеная з ліквідаванага Праўдзінскага пассавета ў склад Навапольскага сельсавета[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 — 8 двароў, 69 жыхароў
  • пач. XX ст. — 8 двароў, 50 жыхароў
  • 1917 — 12 двароў, 73 жыхары
  • 1940 — 18 двароў, 88 жыхароў
  • 1960 — 68 жыхароў
  • 1999 — 24 жыхары
  • 2002 — 12 двароў, 18 жыхароў
  • 2010 — 16 жыхароў
  • 2012 — 9 гаспадарак, 11 жыхароў

Спіс вуліц[правіць | правіць зыходнік]

  • Цэнтральная вуліца[6]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 Jelski A., 1900, с. 84
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района»(руск.) 
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.) 
  5. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.) 
  6. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса. Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]