Барбру Альвінг
Барбру Альвінг | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | пісьменніца, журналістка, сцэнарыст, перакладчыца |
Дата нараджэння | 12 студзеня 1909[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 студзеня 1987 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | каталіцтва |
Бацька | Hjalmar Alving[d] |
Маці | Fanny Alving[d] |
Узнагароды і прэміі |
Галоўная прэмія Дзевяці[d] (1975) |
![]() |
Барбру Альвінг (швед. Barbro Alving, 12 студзеня 1909 — 22 студзеня 1987) — шведская журналістка, пісьменніца і феміністка. Часта друкавалася пад псеўданімам Bang.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў горадзе Упсала ў 1909 г. і была малодшай дачкой пісьменніцы Фані Альвінг і выкладчыка скандынаўскіх моў і літаратуры Яльмара Альвінга. Калі Барбру было 7 гадоў, сям’я пераехала ў Стакгольм. Там Барбру паступіла ў школу Whitlockska samskolan, якую скончыла ў 1928 годзе.
C 1928 па 1931 год Барбру працавала рэдакцыйным сакратаром у штотыднёвым часопісе Idun, а ў 1934—1959 гг. — журналісткай у штодзённай газеце Dagens Nyheter. Ва ўзросце 27 гадоў яна вяла рэпартажы з Алімпійскіх гульняў-1936 у Берліне і з Грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Па заданні Dagens Nyheter яна была на Савецка-фінляндскай вайне, рабіла рэпартажы падчас акупацыі Нарвегіі нямецкімі войскамі, Венгерскага паўстання 1956 года. У якасці замежнага карэспандэнта яна на працягу некалькіх гадоў ездзіла ў ЗША, В’етнам, Афрыку, на Далёкі Усход.
Стаўшы пацыфісткай, Барбру Альвінг перайшла ў каталіцтва. У 1950-х гг. яна ўдзельнічала ў кампаніі па недапушчэнні ўладання Швецыяй ядзернай зброяй. Паколькі галоўны рэдактар Dagens Nyheter быў прыхільнікам шведскай ядзернай праграмы, Барбру сышла з газеты і перайшла ў штотыднёвы часопіс Vecko-Journalen. З-за адмовы ўдзельнічаць у мерапрыемстве грамадзянскай абароны яна была на месяц пасаджана ў турму Лангхольмен ў Стакгольме, аб знаходжанні ў якой ў 1956 г. напісала кнігу Dagbok från Långholmen («Лангхольменскія дзённікі»).
Барбру Альвінг была ўражана дзейнасцю пісьменніцы Элін Вегнер і пасля яе смерці ў 1949 годзе пачала збіраць матэрыялы пра яе жыццё, якія пасля былі апублікаваныя ў біяграфіі Вагнер, напісанай Улай Ісаксан і Эрыкам Яльмарам Ліндэр.
Барбру напісала некалькі кніг, сярод якіх былі яе газетныя калонкі пад псеўданімам «Käringen mot strömmen» («Рабіць усё насуперак», літаральна: «Старая карга супраць цячэння»): яны былі апублікаваныя ў 1946—1973 гг. Яна таксама напісала некалькі сцэнарыяў.
У 1975 г. Барбру Альвінг была ўзнагароджана прэстыжнай прэміяй Таварыства Дзевяці. У гонар Барбру названы фемінісцкі часопіс Bang.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Barbro Alving // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Barbro Alving // http://grav.genealogi.se/Gravsokview.php?g_id=67218 Праверана 10 студзеня 2018.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Барбру Альвінг