Барвенак малы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Барвінец)
Барвенак малы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vinca minor L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  30238
NCBI  60093
EOL  585626
GRIN  t:41680
IPNI  82701-1
TPL  kew-213172

Барве́нак малы[3] (Vinca minor) — від кветкавых раслін з роду Барвенак (Vinca) сямейства Кутровыя (Apocynaceae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Барвенак малы, барвінак[4], барвінец[5][6].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя вечназялёныя травяністы расліны або паўкусцікі вышынёй 30—60 см. Сцёблы ляжачыя, галінастыя. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, скурыстае, бліскучае, з суцэльным гладкім краем і завостранай верхавінкай, на кароткіх чаранках. Верхні бок ліста цёмна-зялёнага колеру. Кветкі сіняга колеру, на прамастойных галінках вышынёй 10—20 см у пазухах лісця. Плод — сухая лістоўка цыліндрычнай формы.

Ядавітая расліна.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Радзімай расліны з’яўляецца Еўропа і Малая Азія. Распаўсюдзілася на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Мезафіт. Патрабавальная да якасці глебы, не патрабавальная да асвятлення. Цвіце ў маічэрвені.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Від Барвенак малы ўваходзіць у род Барвенак (Vinca) трыбы Vinceae падсямейства Rauvolfioideae сямейства Кутровыя (Apocynaceae) парадку Гарычкакветныя (Gentianales).


  яшчэ 4 подсемейства
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 7 родаў  
         
  сямейства Кутровыя     трыба Vinceae     від
Барвенак малы
               
  парадак Гарычкакветныя     падсямейства Rauvolfioideae     род Барвенак    
             
  яшчэ 4 сямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 8 трыб
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 4 віды
     

Прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

У межах віду вылучаюць некалькі формаў:[7]

  • Vinca minor f. alba (West.) Dipp. — з белымі кветкамі;
  • Vinca minor f. argenteo-variegata (West.) Rehd. — з лісцем у белых плямах;
  • Vinca minor f. atropurpurea (Sweet) Rehd. — з пурпурнымі кветкамі;
  • Vinca minor f. aureo-variegata (West.) Rehd. — з лісцем у залаціста-жоўтых плямах;
  • Vinca minor f. azurea Dipp. — з кветкамі нябесна-блакітнай афарбоўкі;
  • Vinca minor f. multiplex (Sweet) Rehd. — з пурпурнымі махровымі кветкамі.

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вырошчваецца ў культуры. Дэкаратыўная і лекавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
  7. Паводле кнігі «Деревья и кустарники СССР» (гл. раздзел Літаратура).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]