Баргузін (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баргузін
руск. Баргузин
перад уваходам у Баргузінскую катлавіну
перад уваходам у Баргузінскую катлавіну
Характарыстыка
Даўжыня 480 км
Басейн 21 100 км²
Расход вады 130 м³/с
Вадацёк
Выток Ікацкі хрыбет
 • Месцазнаходжанне Ікацкі хрыбет
 • Каардынаты 55°05′41″ пн. ш. 111°50′52″ у. д.HGЯO
Вусце Байкал
 • Месцазнаходжанне Баргузінскі заліў, за 1,5 км ад пасёлка Усць-Баргузін
 • Вышыня 456 м
 • Каардынаты 53°25′30″ пн. ш. 108°59′50″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Байкал → Ангара → Енісей

Краіна
Рэгіён Бурація
Раёны Курумканскі раён, Баргузінскі раён
Код у ДВР 16040000212116300003961
physical
Баргузін (рака)
Баргузін (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баргузі́н (руск.: Баргузин) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Курумканскім і Баргузінскім раёнах Бураціі. Упадае ў возера Байкал.

Даўжыня ракі 480[1] км. Плошча вадазбору 21 100[1] км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 122[2] м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 3,85[2] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на месцы стыку Ікацкага і Паўднёва-Муйскага хрыбтоў. Упадае ў Баргузінскі заліў возера Байкал за 1,5[2] км ад пасёлка Усць-Баргузін. Вадазбор ракі знаходзіцца на схілах Ікацкага хрыбта, Амуцкай і Баргузінскай катлавін. Працякае праз возера Балан-Тамур. Жыўленне ракі пераважна дажджавое[2].

Прытокі Баргузіна: Давачан, Амут, Туракіна, Акумту, Сінінда, Джырга, Улюнга, Сухі Баргузін, Сухітке, Арзагуні, Гарга, Шаманка, Тун, Іна, Адамаўка, Малая Гусіха, Вялікая Гусіха, Шанталык і інш. У басейне ракі азёры Ала-Нур, Малан-Зурхен, Светлае (Кіслае), Малы Халзар, Вялікі Халзар, Яхе-Нур і інш.

Рака суднаходная на 138 км ад вусця да улуса Элэсун[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)
  • Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1958. — 250 000 экз. — Т. 1. — С. 804. (руск.)
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 51. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]