Бардзюр (садоўніцтва)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Бардзюр, садоўніцтва)
Jump to navigation Jump to search
Бардзюры па краях сцежак у кветкавым садзе

Бардзюр — вузкая паласа з нізкарослых (вышынёй да 1 м) драўняных або травяністых раслін, якая аблямоўвае дарожкі, кветнікі і партэры ў парках і садах; варыянт жывой агароджы[1].

Бардзюр — адзін з прыёмаў садова-паркавага мастацтва. Для бардзюраў з кустоў выкарыстоўваюць расліны з густым лісцем, якія добра пераносяць стрыжку (самшыт (Buxus), кізільнік (Cotoneaster), брызгліну (Euonymus), тую (Thuja), біручыну (Ligustrum)); невысокія расліны, напрыклад, магонію падубалістую (Mahonia aquifolium); прыгожа квітнеючыя нізкарослыя сарты спірэі (Spiraea), жасміну (Philadelphus), ружы (Rosa), з травяністых — невысокія сарты аксамітак (Tagetes), фіялак (Viola), касачоў (Iris).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лесная энциклопедия / Гл. редактор Г. И. Воробьёв. — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 1. — 563 с. — 100 000 экз.