Перайсці да зместу

Бард (Сярэднявечча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Бард» (1778), мастак Бенджамін Уэст.

Бард (англ.: bard ад кельцкага bardos[1], узыходзіць да праіндаеўрапейскага *gwerh — «усхваляць, ухваляць») спявак-казачнік у старажытных кельцкіх плямёнах[2].

У сярэднявеччы (галоўным чынам у Ірландыі, Уэльсе, Шатландыі) бардам называлі прафесійнага паэта-спевака, які мог быць вандроўным або прыдворным[2].

Выкананне твораў адбывалася пад уласны акампанемент на кроце (струнны шчыпковы інструмент). У рэпертуар уваходзілі гераічныя песні-балады, баявыя, рэлігійныя і сатырычныя песні, элегіі і іншае[2].

Сучаснае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

У наш час бардам называюць аўтара і выканаўцу аўтарскай песні[2].

  1. Delamarre, Xavier (2003). Dictionnaire de la langue gauloise: Une approche linguistique du vieux-celtique continental. Errance. ISBN 9782877723695.
  2. 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя 1996, с. 306.