Баржывой II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Баржывой II, князь чэшскі)
Баржывой II
чэшск.: Bořivoj II.
Князь брненскі
1097 — 1101
Папярэднік Ольдржых Брненскі
Пераемнік Ольдржых Брненскі
Князь Зноемскі
1097 — 1101
Папярэднік Літальд Зноемскі
Пераемнік Літальд Зноемскі
Князь чэшскі
1100 — 1107
Папярэднік Бржэціслаў II Малодшы
Пераемнік Святаполк Оламаўцкі
Князь чэшскі
1117 — 1120
Папярэднік Уладзіслаў I
Пераемнік Уладзіслаў I

Нараджэнне 1064[1]
Смерць 2 лютага 1124
Месца пахавання
Род Пржэмысловічы
Бацька Ураціслаў II[2][3]
Маці Святаслава Сватава[d]
Жонка Герберга Бабенберг[d][4]
Дзеці Лупальт і Ярамір Ямніцкі[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баржывой II (чэшск.: Bořivoj II.; каля 1065 — 2 лютага 1124) — князь брненскі і зноемскі ў 1097—1101 гадах, князь чэшскі ў 1100—1107 і 1117—1120 гадах, другі сын караля Чэхіі Ураціслава II ад трэцяга шлюбу са Святаславай (Сватавай) Польскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Баржывой нарадзіўся каля 1065 года.

У 1092 годзе князем чэшскім стаў адзінакроўны брат Баржывоя, Бржэціслаў II. Жадаючы, каб пасля яго смерці спадчыннікам стаў не Брненскі князь Ольдржых[5], а Баржывой, Бржэціслаў звярнуўся да імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыху IV, каб той зацвердзіў наступным князем менавіта Баржывоя. Атрымаўшы багатыя дары, Генрых пагадзіўся гэта зрабіць, паколькі такім чынам імператар атрымліваў права зацвярджэння кіраўнікоў Чэшскага княства. Для таго, каб Ольдржых не змог супрацьстаяць рашэнню імператара, Бржэціслаў у 1097 годзе адправіўся з ваенным паходам у Маравію, выгнаўшы таго з Брна. Заадно ён захапіў таксама ўладанні зноемскага князя Літальда. Брненскае і Зноемскае княствы, якія такім чынам вызваліліся, Бржэціслаў перадаў Баржывою[6].

Пасля гібелі ў 1100 годзе Бржэціслава Баржывой паспяшаўся ў Прагу, дзе заняў чэшскі княжацкі прастол. Аднак неўзабаве ён страціў мараўскія княствы. Брно захапіў Ольдржых, які звярнуўся пасля гэтага да імператара Генрыха IV, які ў 1101 годзе прызнаў Брненскае княства ўдзелам Ольдржыха, а Зноемскае княства — ўдзелам Літальда[7].

Пасля таго, як у 1105 годзе імператарскі прастол захапіў Генрых V, Баржывой пазбавіўся імператарскай падтрымкі. Неўзабаве супраць яго паўстаў оламаўцкі князь Святаполк, якому ўдалося перацягнуць на свой бок большую частку чэшскай знаці. У 1105 годзе паход Святаполка супраць Баржывоя скончыўся няўдачай, у выніку чаго той быў вымушаны бегчы з краіны. Аднак неўзабаве Святаполку ўдалося перацягнуць на свой бок брата Баржывоя Уладзіслава, які абавязаўся не падтрымліваць Баржывоя. У выніку пасля новага паходу Святаполка ў 1107 годзе Баржывой быў вымушаны бегчы з Чэхіі, а Сабеслаў стаў новым чэшскім князем[8].

Для таго, каб вярнуць прастол, Баржывой адправіўся да імператара Генрыха V. Атрымаўшы багаты дар, Генрых выклікаў на свой суд Святаполка, пагражаючы ў выпадку непадпарадкавання вайной. Пакінуўшы кіраўніком ад свайго імя брата, Оту (Атона) Чорнага, Святаполк адправіўся да імператара, які загадаў пасадзіць яго пад варту. Аднак Баржывою не ўдалося скарыстацца гэтым. Калі ён з дапамогай свайго сваяка, Віпрэхта Гройцкага, сабраў армію і выступіў у паход на Чэхію, яму заступіла шлях армія Оты Чорнага. Неўзабаве Святаполк, паабяцаўшы імператару вялікую суму, чым Баржывой, змог атрымаць свабоду і вярнуўся ў Чэхію, а Баржывой быў вымушаны бегчы ў Польшчу, дзе яго прыняў князь Баляслаў III Крывавусты[8].

У 1109 годзе, пасля забойства князя Святаполка, Баржывой ізноў прад’явіў правы на прастол. Аднак яго супернікамі апынуліся Ота Чорны і яго малодшы брат Уладзіслаў. Для рашэння спрэчкі чэшская знаць звярнулася да імператара Генрыха V, які зацвердзіў князем Уладзіслава. Ота Оламаўцкі прызнаў выбар імператара[9].

Венцаслаў Чэрны. Баржывой II у палоне ворагаў.

Аднак Баржывой не супакоіўся. Скарыстаўшыся тым, што Уладзіславаў адбыў з Чэхіі ў Бамберг, да двара імператара, у саюзе з Віпрэхтам Гройцкім, які паслаў на дапамогу да Баржывоя свайго сына Віпрэхта III, захапіў Пражскі замак. У выніку разгарэлася міжусобная вайна, у якой бок Уладзіслава заняў Ота Оламаўцкі. Вайну спыніла толькі ўмяшанне імператара Генрыха V, які прыбыў у Чэхію, каб рассудзіць спрэчку. Імператар загадаў схапіць Баржывоя і Віпрэхта III, пасадзіўшы іх у замак Хамерштэйн на Рэйне[10].

Грабніца Баржывоя II у саборы Святога Віта

Аднак пазней Бржэціслаў атрымаў свабоду, а ў 1117 годзе Уладзіслаў быў вымушаны перадаць чэшскі прастол свайму брату Баржывою, якога падтрымліваў аўстрыйскі маркграф Леапольд III, на сястры якога быў жанаты Баржывой. Пад кіраваннем Уладзіслава засталіся толькі заэльбскія ўладанні. Але ўжо ў 1120 годзе Баржывой ізноў быў зрынуты з чэшскага прастола і быў вымушаны адправіцца ў выгнанне[11].

Баржывой знайшоў прыстанак у свайго швагра Леапольда III. У 1118/1119 годзе ён прыняў удзел у паходзе Леапольда супраць караля Венгрыі Іштвана II.

Памёр Баржывой 2 лютага 1124 года ў Венгрыі. Яго цела пахавалі ў Празе, у Саборы Святога Віта.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Жонка: з 18 кастрычніка 1100[12] Герберга (Гельпірка) фон Бабенберг (пам. 13 ліпеня 1142), дачка Леапольда II і Іды фон Ратэльберг. Дзеці:

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 сакавіка 2015.
  2. Lundy D. R. The Peerage
  3. https://portal.dnb.de/opac.htm?method=simpleSearch&cqlMode=true&query=idn%3D13991398X
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Паводле закона аб пераходзе ў спадчыну прастола, які ўсталяваў князь Бржэціслаў I (Lex Brzetislawii), чэшскі прастол атрымліваў старэйшы прадстаўнік дынастыі Пржэмыславічаў.
  6. Томек 1868, с. 102—103.
  7. Томек 1868, с. 103—104.
  8. а б Томек 1868, с. 105—107.
  9. Томек 1868, с. 110.
  10. Томек 1868, с. 111.
  11. Томек 1868, с. 112—113.
  12. Санчук 1962, с. 163.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]