Баркарола

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Баркарола (ад італ.: barcabarca — «лодка») — народная песня венецыянскіх гандальераў[1]; у шэрагу крыніц згадваецца як гандальера[2].

Баркарола характарызуецца умераным тэмпам і метрам 6/8, нагадваючы плыўнае калыханне на хвалях.

Росквіт гэтай музычнай формы прыйшоўся на эпоху рамантызму.

У польскага кампазітара Фрэдэрыка Шапэна ёсць фартэпіянны твор «Баркарола фа-дыез мажор» (Op. 60), напісаны ў 1846 годзе. Кампазітар Ян Гал у 1884 напісаў оперу «Баркарола». У цыкле «Поры года» Пятра Ільіча Чайкоўскага есць твор пад назвай «Чэрвень — Баркарола». Адной з найбольш вядомых лічыцца баркарола Belle nuit, ô nuit d'amour з оперы Жака Афенбаха «Казкі Гофмана».

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Баркарола // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  2. Гондольера // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Баркарола // Міхеева Л. В. Музычны слоўнік у апавяданнях. —М.: Савецкі кампазітар, 1984.