Баркун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баркун

Баркун лекавы (Melilotus officinalis)[1], агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Melilotus Mill.

Віды
гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26148
NCBI  47081
EOL  28131
GRIN  g:7430
IPNI  325467-2

Баркун, таксама Буркун[4] (Melilótus) — род травяністых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Двухгадовыя, радзей аднагадовыя кветкавыя травяністыя расліны. Сцябло прамое, галінастае, вышынёй да 1,5—2 м. Лісце трайчастае. Кветкі дробныя, паніклыя, рознага колеру, сабраныя ў пазушныя гронкі. Часцей за ўсё кветкі белыя, жаўтаватыя і бэзавыя. Плод — невялікі стручок.

Пашырэнне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Род налічвае каля 25[5] відаў, пашыраных у Еўропе, Азіі, Паўночнай Афрыцы. Інтрадуктаваны ў Паўночнай Амерыцы і Аўстраліі[5]. На тэрыторыі Беларусі 3 дзікарослыя віды: баркун белы (Melilotus albus), баркун жоўты (Melilotus officinalis), баркун волжскі (Melilotus wolgicus)[6].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Кармавыя, лекавыя, меданосныя, сідэральныя і араматычныя расліны. Выкарыстоўваюцца ў харчовай, лікёра-гарэлачнай прамысловасці, медыцыне і сельскай гаспадарцы[5].

Зноскі

  1. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  2. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  3. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  4. Напісанне Баркун, Буркун у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 2. — Мн., 1996, С. 310.
  5. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
  6. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 310. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 183. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
  • Баркун // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 237.
  • Донник // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 136. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]