Бармалеева вуліца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бармалеева вуліца
Санкт-Пецярбург
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Commons-logo.svg Бармалеева вуліца на Вікісховішчы

Бармалеева вуліца — вуліца ў Петраградскім раёне Санкт-Пецярбурга ад Вялікай Пушкарскай вуліцы да Чкалаўскага і Левашоўскага праспектаў. З 1804 па 1817 год вуліца мела другую назву — 16-я вуліца.

15 снежня 1952 года вуліца была перайменавана ў Сумскую, але 4 студзеня 1954 года ёй была вернута гістарычная назва — Бармалеева вуліца.

Назва вуліцы паслужыла асновай для стварэння мастаком М. В. Дабужынскім выявы страшнага разбойніка Бармалея, які стаў героем аднайменнай казкі К. І. Чукоўскага (а таксама некаторых варыянтаў яго казкі «Айбаліт», і пазней — фільма «Айбаліт-66») . Рух па вуліцы — аднабаковы, у напрамку ад Левашоўскага праспекта да Вялікай Пушкарскай вуліцы.

Бліжэйшая станцыя метро — «Петраградская».

Па Бармалеевай вуліцы пралягаюць маршруты тралейбуса № 34 і камерцыйнага аўтобуса К-369.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1