Бармуты
Вёска
Бармуты
|
Барму́ты[1] (трансліт.: Barmuty, руск.: Бармуты) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 15 км ад Бярозы, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Узгадваецца пад назвай Бармутовічы ў 1563 годзе ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і Блудзенскага войтаўства.
У канцы XIX ст. ў Равяціцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Вяскоўцы былі аб'яднаны ў Бармуцкае сельскае таварыства і ў 1890 годзе апрацоўвалі 500 дзес. зямлі, дзейнічаў хлебазапасны магазін.
З 1915 года вёска акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпеня—жніўні 1920 года на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1924 года вёска ў Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 26 будынкаў. У сярэдзіне 1920-х гг. у ёй былі створаны камсамольская арганізацыя, гурток «Грамады». 27 лютага 1932 года далучана да Малецкай гміны.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Равяціцкім сельсавеце. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук фашыстаў загінулі 26 жыхароў вёскі, не вярнуліся з фронту 13 воінаў-землякоў.
З 16 ліпеня 1954 года ў Сігневіцкім сельсавеце. У 1970 годзе ў калгасе «Запаветы Леніна».
Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]
Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы з двухбаковай забудовай, арыентаванай з поўначы на поўдзень.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 58 двароў, 336 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 17 двароў, 26 жыхароў.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- У цэнтры вёскі пахаваны савецкія грамадзяне, якіх загубілі фашысцкія акупанты ў 1942—44 гг.; на іх магіле ў 1967 годзе пастаўлены абеліск.
- Абеліск на магіле М. Я. Вячоркі (1948; па іншых звестках, 1958).
Вядомыя асобыя[правіць | правіць зыходнік]
- Марцін Якаўлевіч Вячорка — грамадскі дзеяч, вязень канцлагера Картуз-Бяроза, дзе быў закатаваны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх