Барсукі (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзішча
Барсукі
Краіна  Беларусь
Вёска Барсукі
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В00027шыфр 213В00027

Барсукі — археалагічны помнік каля вёскі Барсукі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, у лесе — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000227шыфр 213В000227. Займае ізаляванае ўзвышша.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пляцоўка амаль круглая, памерам 36×34 м, узвышаецца над поймай Заходняй Дзвіны на 20 м. Умацавана 3 кальцавымі валамі вышынёй да 2 м, з паўднёвага боку — 2 дадатковымі валамі вышынёй 1,5 м і ровам глыбінёй 1 м.

Выявіў і даследаваў у 1975—1976 гадах Вадзім Шадыра. Пры раскопках высветлілася, што па краях пляцоўкі быў яшчэ адзін вал, які на паверхні цяпер амаль не заўважаецца. Культурны пласт 0,4-0,5 м цёмна-шэрай, месцамі чорнай афарбоўкі. У ім знойдзена ляпная кераміка 2 відаў: пасудзіны са слабай прафіліроўкай і слоікападобныя, характэрныя для днепра-дзвінскай культуры. Гарадзішча адносіцца да IV—III стст. да н.э. — I—II стст. н.э.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік археалогіі Гарадзішча // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 1999. — 3 жн. — С. 4.
  • Шадыра, В. І. Гарадзішча (в. Барсукі) / В. І. Шадыра // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 164.