Бартак (дуб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дуб «Бартак»

Дуб «Бартак» (польск.: Dąb Bartek) — чарэшчаты дуб, помнік прыроды. Расце пры дарозе ў гміне Загнанськ у Свентакшыскім ваяводстве ў Польшчы. Найпапулярнейшае дрэва ў краіне[1]. Мае акружнасць каля 9,85 м, а яго вышыня дасягае 30 м. У міжваенны перыяд дуб быў прызнаны журы на чале з вядомым польскім батанікам Уладзіславам Шафарам "найпрыгажэйшым дрэвам у Польшчы".

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле апошніх дэндралагічных даследаванняў узрост дрэва ацэньваецца ў 645-670 гадоў. Дакладны ўзрост дуба ўсталяваць немагчыма з-за гніення стрыжня[2]. У некаторых крыніцах узрост «Бартака» ацэньваецца нават у 1200 гадоў.

З 1954 года дуб лічыцца помнікам прыроды. Па адной з легенд, у дубе «Бартак» схаваныя скарбы Яна III Сабескага і Марысенькі[3].

На ствале дуба з паўднёва-ўсходняга боку вісяць дзве фігуры ўкрыжаванага Хрыста, адлітыя, верагодна, у мясцовых металургічных заводах. На адно з распяццяў нанесена дата — 1853 год. Паводле адной з версій, іх павесілі ў гонар двух афіцэраў Студзеньскага паўстання. Паводле іншай версіі, адно распяцце павешана на святкаванне перамогі Сабескага ў Вене, а іншае было змешчана пасля заканчэння эпідэміі халеры ў 1853 годзе.

У 1829 годзе ў дуба «Бартак» было 14 асноўных галін і 16 дадатковых. У цяперашні час на дрэве захавалася восем асноўных галін.

Зноскі

  1. ak. Polska. Najstarsze i najpopularniejsze drzewo w Polsce. Gazeta.pl (7 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2013. Праверана 4 чэрвеня 2013.
  2. Dąb Bartek(недаступная спасылка). Portal Informacji Kulturalnej województwa świętokrzyskiego (5 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2013. Праверана 4 чэрвеня 2013.
  3. Banaś, Tatiana (1996). Legendy Świętokrzyskie. p. 45. ISBN 83-86953-07-1. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]