Барталамеа Альтамонтэ
Барталамеа Альтамонтэ | |
---|---|
ням.: Bartholomäus Altomonte[1] | |
![]() | |
Дата нараджэння | 24 лютага 1694[2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1783 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Martino Altomonte[d][1] |
Род дзейнасці | мастак |
![]() |
Барталамеа Альтамонтэ (вядомы таксама як Гогенберг) (ням.: Bartolomeo Altomonte; 12 лютага 1694, Варшава, Рэч Паспалітая — 11 лістапада 1783, Санкт-Фларыян, Аўстрыйская імперыя) — італьянска-аўстрыйскі мастак эпохі барока.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын італьянскага жывапісца Марціна Альтамонтэ, які працаваў пры двары караля Яна III Сабескага. Першыя ўрокі жывапісу атрымаў у бацькі. У 1717 адправіўся вучыцца ў Італію, пасля чаго так і не вярнуўся ў Польшчу. Вучань Даніеля Грана.
Большую частку свайго жыцця правёў у Лінцы.
Аўтар шэрагу вялікіх фрэсак. Працаваў пераважна ў аўстрыйскіх манастырах, такіх як манастыр Святога Фларыяна. У 1750 годзе ўпрыгожыў столь бібліятэкі манастыра велічнай фрэскай, якая паказвае «Шлюбны саюз Дабрадзейнасці і Мудрасці, заключаны з дапамогай Рэлігіі і вучэнняў Аўгустына». Таксама стварыў фрэскі ў бенедыктынскім манастыры Адманта ў горадзе Адмонце і ў Зайтэнштэтэнскім абацтве.
Зноскі
- ↑ а б в г zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Bartolomeo Altomonte // Brockhaus Enzyklopädie